Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Пасхальная Вігілія
Навіны
07.04.2012

Пасхальную ноч асвятляе Уваскрослы Хрыстус. Гэта сапраўды Вялікая Ноч, бо ў ёй ацэньваем сакрамэнтальным чынам, моцай Духа Святога найважнейшае выдарэнне ў дзеях свету і чалавецтва, якім быў пераход (пасха) ад смерці да новага жыцця праз уваскрасенне.Тая збаўчая таямніца ў літургіі гэтай ночы стане для нас сучаснасцю. Ажыццяўляюць яе для нас два пасхальныя сакрамэнты: Хрост і Эўхарыстыя. Гэтыя два сакрамэнты з’яўляюцца цэнтрамі сённяшняй літургіі. Уся дынаміка Пасхальнай ночы сканцэнтравана вакол новага жыцця ў Хрысце, і таму ўся яе літургія поўная сімволікі жыцця: святло – слова – вада і вячэра. Гэтыя знакі складаюць галоўны змест чарговых частак літургіі Пасхальнай вігіліі.

Святло лепш успрымаецца ў адрозненне ад цемры. Падчас літургіі святла адбываецца асвячэнне агню, запальванне пасхалу, свечак вернікаў і асвятленне касцёла. Існуе глыбокі сэнс у паступовым рассейванні цемры праз “Святло Хрыста”. З ім пераходзім з цемры смерці да святла новага жыцця.

 Полымя святла з’яўляецца таксама знакам гатоўнасці і чакання. Таму, згодна з даўняй традыцыяй, гэтая ноч павінна быць чуваннем дзеля ўшанавання Пана. Вернікі, трымаючы ў руках запаленыя свечкі, павінны быць падобнымі да людзей, якія чакаюць свайго Пана, каб, калі вернецца, застаў іх чуваючымі на малітве і запрасіў да свайго стала. 

Урачыста адспяваны гімн “Хвала на вышынях Богу” быў пераходам ад Старога да Новага Запавету. Прадказанае становіцца рэальнасцю. Святы Павел прыпамінае нам, што пасхальная таямніца Хрыста рэалізуецца праз хрост у кожным з нас. У Хрысце мы распачалі новае жыццё, ужо распачалося наша ўваскрашэнне. Як выраз удзячнасці і радасці зноў заспяваем велікоднае “Аллелюя” – гэта вокліч радасці і прывітання ўваскрослага Пана, які жыве і прысутнічае сярод нас.

Вада з’яўляецца істотным элементам неабходным для жыцця. Таму яна з’яўляецца таксама знакам, распачынаючым Божае жыццё ў чалавеку ў сакрамэнце Хросту. Тэалагічны сэнс знаку вады найлепш тлумачыць нам малітва падчас асвячэння вады для хросту: “Няхай гэтая вада праз Духа Святога атрымае ласку Твайго Адзінароднага Сына, каб чалавек, які створаны на Тваё падабенства і праз сакрамэнт хросту ад бруду ўсялякіх грахоў абмыты, адрадзіўся з вады і Духа Святога да новага жыцця дзіцяці Божага.” Таму хрост і аднаўленне абяцанняў хросту займае значнае месца ў літургіі Пасхальнай ночы. Менавіта гэты сакрамэнт найглыбей уключае нас у пасхальную таямніцу Хрыста.

Мы аднавілі ў сабе ласку святога хросту, праз які мы ўваскрэслі ў Хрысце да новага жыцця. Цяпер Уваскрослы Пан запрашае нас на сваю Пасхальную Вячэру. Напоўненыя радасцю, складаем Богу Айцу падзяку за дар уваскрасення Хрыста і нашага з Ім удзелу праз Хрост і Эўхарыстыю. 

 


 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр