Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Вялікая пятніца Мукі Пана
Навіны
06.04.2012
У цішыні збіраемся ў Вялікую Пятніцу дзеля таго, каб успомніць муку і смерць Пана нашага Езуса Хрыста. Літургія запрашае да развагі над біблійным апісаннем мукі Панскай, а потым да адарацыі і да ўшанавання святога Крыжа. Аднак, літургія ў асноўным падкрэслівае хвалу адкуплення праз крыж, чым прыніжэнне праз муку. Успамінаючы смерць Хрыста, памятаем, што яна не была для Яго паражэннем і проігрышам, не была таксама і неспадзяванай, бо не раз прадказваў яе сваім вучням. Смерць Хрыста стала перамогай і была асвечана ззяннем уваскрасення.

Стаім у духу перад Хрыстом, які вісіць на алтары Крыжа, на якім ахвяраваў сваё жыццё за ўсіх людзей. Узвышаны над зямлёй, Ён усіх прыцягнуў да сябе, таму молімся за ўсіх людзей і за ўвесь свет. Кантар абвяшчае інтэнцыю, затым усе моляцца ў цішыні, пасля чаго святар падсумоўвае малітвы сабраных спецыяльнай просьбай. Кожны адказ “амэн” павінен быць свядомым уключэннем сябе і пацверджаннем малітвы Касцёла.

Адкрыты Крыж хочам з удзячнасцю ўшанаваць. Крыж – гэта прылада смерці, якая стала знакам перамогі і нашага збаўлення. Адкрыццё Крыжа наступае ў трох этапах, за кожным разам кленчым і адказваем: “Пойдзем з паклонам”. Такім чынам выражаем удзячнасць Хрысту за труд нашага збаўлення.  

Ад Крыжа літургія вядзе да Святой Камуніі. Гэтым яна хоча сказаць, што паміж ахвярай на Крыжы і Эўхарыстыяй існуе сціслая сувязь. Мы заўсёды ўдзельнічаем у Эўхарыстычнай Вячэры Баранка, дзякуючы Яго ўкрыжаванню. Святая Камунія – гэта пакарм, які з’яўляецца плодам, сарваным з Дрэва Крыжа, з Дрэва новага і несмяротнага Жыцця.

Згодна са шматвяковай традыцыяй, на заканчэнне літургіі Вялікай Пятніцы Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца да Панскага Гробу, дзе трываем у адарацыі перад Езусам.  Нашу ўвагу кіруем перадусім на выстаўлены ў манстранцыі Найсвяцейшы Сакрамэнт. Панскі Гроб перапоўнены праўдзівай прысутнасцю Хрыста. Цяпер пойдзем  туды, каб, трываючы ў малітоўным чуванні і сузіраючы Муку і смерць нашага Пастыра, з верай і надзеяй чакаць радаснага дня Ягонага ўваскрасення.

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100