Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Вялікі чацвер — Імша Вячэры Пана (адноўлена)
Навіны
05.04.2012

Літургія Вялікага чацвярга нагадвае Апошнюю Вячэру, калі Езус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі. На гэтай Імшы спяваецца гімн «Хвала на вышынях Богу», які не гучаў на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас спеву гімна б’юць званы, якія пасля яго заканчэння змаўкаюць, пакуль гэты гімн не загучыць ізноў падчас Пасхальнай Вігіліі.

Паводле традыцыі ў гэты дзень адбываецца абрад абмывання ног дванаццаці мужчынам на ўспамін таго, што Езус перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі сваім вучням. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.

Пасля Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт пераносіцца ў спецыяльна падрыхтаванае месца, якое сімвалізуе цямніцу, дзе быў зняволены Езус пасля арышту ў Гетсіманскім садзе. З алтара здымаецца абрус, а табэрнакулюм застаецца пустым і прыадчыненым.
 
У парафіі ў Вялікі Чацвер урачыстую Св. Імшу цэлебравалі кс. Аляксандар, кс. Віктар і кс. Павел. Напачатку ўрачыстасці парафіяне падзякавалі святарам за іх Пакліканне і службу накарысць Богу і людзям. У казанні ксёндз-пробашш звярнуў асаблівую ўвагу парафіян на важнасць Сакрамэнта Святарства і Эўхарыстыі ў жыцці чалавека.
 
Падчас набажэнства адбыўся традыцыйна абрад амывання ног дванаццаці парафіянам, наўзор таго, як у Вялікі чацьвер Пан Езус гэтым жа чынам абмыў ногі дванаццаці апосталам. Пасля святой Імшы Цела Хрыстова было перанесена ў так званую "цямніцу" і адбылася Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта аж да дваццаць другой гадзіны.
 

З выкарыстаннем матэрыяла сайта Сatholic.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр