Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Рэкалекцыі аб пакліканні для дзяўчын
Навіны
29.02.2012
Распачаўся Вялікі пост - час разважанняў. З 25 па 26 лютага ў парафіі св. Яна Хрысціцеля адбылася ўжо другая сустрэча аб пакліканні для дзяўчат. А 17 гадзіне ўсе жадаючыя сабраліся ў сясцёр-салезіянак. Падмацаваўшыся невялікім пасілкам, дзяўчаты разам з сёстрамі пачалі разважанне на тэму: "Падлеткавы ўзрост".

На пачатку с. Люцыя падвяла вынікі з апошняй сустрэчы, тэмай якой было "Дзяцінства", а пасля звярнула ўвагу дзяўчат на цяжкасці падлеткавага ўзросту. Падкрэсліла, што перыяд маленства - сапраўднае выпрабаванне. Змяняецца цела, асоба. Чалавек становіцца разгубленым і безабароным, бо ўжо выйшаў з-пад апекі бацькоўскага погляду. Прыходзіцца трымаць кругавую абарону, але яму нават невядома, хто ён такі. Жаданне быць каханым - схаваны і неўсвядомлены матыў усіх падлеткаў. Не выпадкова другая запаведзь загадвае любіць бліжняга, як самога сябе. Вельмі цяжка любіць сябе такімі, якімі мы ёсць, аднак прыняць іншага магчыма толькі прыняўшы сябе самога, прыняўшы накіраваныя да нас погляд Божы і Яго любоў... Таксама адзначыла: "Усе адораны талентамі, неабходнымі для нас, але часам здараецца, што ставімся да іх абыякава, не хочам пазнаваць іх глыбей..."

І каб пазнаць глыбей таленты, якімі Бог адараваў кожнага ўдзельніка, дзяўчаты мелі магчымасць сустрэцца з самім Хрыстом у Найсвяцейшым Сакрамэнце, каб асабіста паразважаць над тым, якія таленты атрымалі, ці стараліся распазнаваць, ацэньваць, выкарыстоўваць іх, якія з талентаў прыносяць задавальненне і чаму?

На наступны дзень адбыўся прагляд фільму пра жыццё Благаслаўлёнай Лауры Вікуньі, пасля якога дзяўчаты разважалі над сваім асабістым жыццёвым пакліканнем. Сустрэча скончылася Святой Імшой.

Падчас рэкалекцый усе ўдзельніцы не толькі духоўна ўзбагаціліся але і адчулі сябе сапраўднымі вучаніцамі сясцёр з Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў. Спадзяемся, гэта была не апошняя сустрэча. Выказваем шчырую ўдзячнасць сёстрам Салезіянкам за арганізацыю мерапрыемства.
 
Матэрыял падрыхтаваны ўдзельнікамі рэкалекцый.
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр