Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Урачыстасць Св. Яна Боско
Навіны
30.01.2012
Сёння 29 студзеня 2012 года парафія святкавала цудоўнае свята-успамін святога ксяндза Яна Боска – заснавальніка Ордэна айцоў і сясцёр салезіян.

Вернікі сабраліся ў капліцы Св. Яна Хрысціцеля, каб распачаць свята з нядзельнай Святой Імшы-Сумы, на якую быў запрошаны вельмі паважны госць – апостальскі нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджыроцці.

Даўно парафіяне не чулі такой шчырай прамовы: кранальнай, вясёлай і адначасова да немагчымага мудрай.

У гэты ж дзень пробашч парафіі кс. Аляксандр Мятліцкі святкаваў дзень свайго нараджэння, а таму парафіяне не прамінулі  пад час Св. Імшы павіншаваць яго з гэтай нагоды.
Пасля прыгожага набажэнства ўсе накіраваліся да парафіяльнага Цэнтра Моладзі, дзе рыхтавалася вялікае свята і такі ж вялікі пачастунак.

Не сакрэт, што галоўная таямніца святасці Яна Боска – радасць. І вось падчас канцэрту ўсе прысутныя пусціліся на пошукі сапраўднай радасці. Кожны чалавек шукае сваёй радасці, асабліва малады.

Пошукі радасці былі доўгімі і цікавымі, вясёлымі, шумнымі, сур’ёзнымі і шмат-шмат яшчэ якімі. Многія атрымалі магчымасць паказаць свае здольнасці і таленты, спевамі, танцамі, выкананнем інструментальнай музыкі.
І вось, у рэшце рэшт знайшлась сапраўдная радасць. Яна – у Бога! Ксёндз Боска пераконвае ўсіх яшчэ і ячшэ раз: радасць ў Бога і з Богам.  

На такой сапраўды шчаслівай ноце можна было і б ужо і падсілкавацца. Бо пошукі, хоць і цікавыя, але цяжкія, стамілі прысутных на свяце. Парафіянкі падрыхтаваліся на славу, бо чакаў усіх сапраўды шыкоўны стол з блінамі, печывам, цукеркамі і разнастайнымі смачнасцямі.
 
Матэрыял падрыхтавала Таццяна Шамко
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр