Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Сустрэча Тэзэ ў Берліне
Навіны
12.01.2012
Моладзь з парафіі Св. Яна Хрысціцеля прыняла ўдзел у сустрэчы Тэзэ ў Берліне.
З 28 снежня 2011 г. па 1 студзеня 2012 г. моладзь нашай парафіі прымала  ўдзел у Еўрапейскай сустрэчы моладзі  ў Берліне, якая арганізоўваецца братамі Тэзэ. Абшчына ўжо больш за 30 гадоў запар  збірае моладзь на гэтыя сустрэчы. Кожны год яны адбываюцца ў розных вялікіх еўрапейскіх гарадах. Часам жа іх правядзення з'яўляецца перыяд паміж каталіцкімі і праваслаўнымі Калядамі.

У падрыхтоўцы сустрэчы задзейнічаны парафіі розных хрысціянскіх веравызнанняў горада-арганізатара і наваколля.  

Тэма сёлетняй, ужо 34-й сустрэчы гучала так: "Шлях да новай салідарнасці паміж людзьмі". У ёй прымалі ўдзел амаль 30 тысяч маладых людзей з Еўропы і іншых кантынентаў свету. На пяць дзен нямецкая сталіца стала не толькі месцам сустрэчы гэтых маладых людзей, але і сімвалам аб'яднанай Еўропы. У Берліне брат Алоіз, прыёр абшчыны Тэзэ, заклікаў удзельнікаў моладзевай сустрэчы кіравацца духоўнымі каштоўнасцямі ў сваім жыцці і несці іх у грамадства, у Еўропу.
Ад нашай парафіі - Святога Яна Хрысціцеля - таксама быў арганізаваны выезд. Да парафіяльнай моладзі далучыліся і вернікі з іншых мясцовасцяў.

У Берліне нас сустракалі валанцёры, якія пазнаёмілі нас з праграмай сустрэчы і раздялілі нашу групу на меншыя часткі. Атрымаўшы мапы Берліна, мы накіраваліся ў прымаючыя нас парафіі.
У парафіях у нас заўсёды была ранішняя малітва і праца ў групах. Гэтыя сустрэчы былі напоўнены яркімі і глыбокімі разважаннямі пра веру і салідарнасць. Мы чыталі Святое Пісанне і частку пісьма брата Алоіза. Пасля ранішняй сустрэчы ў парафіі ўсе разам ехалі ў цэнтр Берліна ў выставачны комплекс "Messe Berlin", дзе абедалі і прымалі ўдзел у супольнай малітве. Была магчымасць таксама пазнаёміцца з гісторыяй і культурай Германіі: у праграму былі ўключаны экскурсіі па гораду, наведванне музеяў, сустрэчы з рознымі арганізацыямі.

Пасля гэтага мы вярталіся ў выставачный цэнтр на вячэру і малітву. На заканчэнне дня ехалі ў парфіі, дзе нас чакалі сем'і і ўтульны адпачынак.

У апошні дзень года па традыцыі праводзіліся рэгіянальныя сустрэчы. З беларускай моладдзю сустрэўся брат Георгій. Пасля яго прамовы былі прадстаўлены сведчанні маладых людзей, а затым нас чакала праца ў групах. Адну з груп веў наш кс. Павел Шчарбіцкі SDB, які расказаў аб працы салезіянаў у Беларусі. Падчас гэтай сустрэчы сваімі сведчаннямі падзяліліся Аляксандр Манчак і Алена Аўласевіч.

Вечарам у 23.00 мы маліліся ў сваіх парафіях за ўвесь мір, а ў 24.00 прыгожымі феерверкамі сустракалі новы год. Потым распачаўся фестываль народаў, на якім і мы "расказалі" ўсім пра сваю прыгожую краіну. На наступны дзень  - першы дзень новага года - нашы сем'і частавалі нас традыцыйным святочным абедам. І ўжо каля 16.00 мы вырушылі ў шлях - дадому.
Гэта была цудоўная сустрэча, сустрэча, якая аб'яднала моладзь розных канфесій, розных нацыянальнасцяў, сустрэча, на якой аб'ядноўваў Бог.

Вялікі дзякуй усім арганізатарам сустрэчы. Ад нашай групы хочам падзякаваць ксягдзу Паўлу Шчарбіцкаму SDB і сястры Луцыі Бальцэвіч FMA, якія згадзіліся быць адказнымі за нас і былі разам з намі праз усё падарожжа.
                                                                            Матэрыял падрыхтавалі Раман Гапцар, Алена Аўласевіч


 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100