Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Навіны
08.12.2011
8 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень, калі праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы. Урачыстая св. Імша адбылася і ў нашай парафіі.

Дзеці з нашай парафіі, якія з’яўляюцца членамі суполкі “Сябры Марыі” прысягнулі на вернасць Багародзіцы ў жаданні быць добрым прыкладам хрысціяніна ад самага дзяцінства.

Маладыя вернікі нашай парафіі, якія з’яўляюцца членамі Руху чыстых сэрцаў, аднавілі абяцанні жыць у чысціні да сакрамэнту сужэнства.

У гэты дзень юнакі і дзяўчаты прыносілі Богу ў дар жаданне кахаць чыстай любоўю і намер змагацца за чысціню сваіх душаў і целаў. «Аддаю Табе, Пане, маю памяць, розум, душу, цела разам з маёй сексуальнасцю і абяцаю не пачынаць сексуальнага сужыцця да часу прыняцця сакрамэнту сужэнства», — такія словы абяцання прамовілі маладыя людзі, стоячы перад алтаром.

Падчас набажэнства вернікі разважалі над пакліканнем кожнага чалавека: імкнуцца да святасці, а значыць — да любові. Любоў жа павінна панаваць у штодзённасці кожнага чалавека: мужа, жонкі, бацькі, маці, святара, сястры законнай, жанчыны, мужчыны, дзіцяці, бабулі...

Кс. Віктар Гайдукевіч SDB, які цэлебраваў святую Імшу, падчас казання падрабязна распавёў пра таямніцу Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі быў абвешчаны папам Піем IX у Апостальскім лісце (буле) Ineffabilis Deus («Невымоўны Бог») ад 8 снежня 1854 г.

«Каталіцкі Касцёл (...) рознымі спосабамі і красамоўнымі дзеяннямі з дня на дзень ніколі не пераставаў тлумачыць, навучаць і абгрунтоўваць вучэнне аб першапачатковай цнатлівасці гэтай велічнай Дзевы, якая з’яўляецца неад’емнаю ад Яе дзівоснай святасці і ўзнёслай годнасці Багародзіцы. Касцёл лічыў гэтую навуку атрыманай ім ад Бога і заключанай у дэпазіце нябеснага Аб’яўлення. Гэтае вучэнне прызнавалася з найстаражытнейшых часоў і глыбока ўкаранілася ў розумах вернікаў, а намаганнямі біскупаў Касцёла распаўсюдзілася ва ўсім каталіцкім свеце, паколькі сам святы Касцёл найвыразней аб ім сведчыў, без ваганняў прапануючы вернікам публічна ўшаноўваць і праслаўляць Зачацце гэтай жа Дзевы. Такая красамоўная практыка прадстаўляла Зачацце гэтай Дзевы як штосьці надзвычайнае, цудоўнае, што цалкам адрозніваецца ад зачацця ўсіх іншых людзей. Гэтае Зачацце лічылася святым, бо Касцёл адзначае толькі ўрачыстасці святых. (...) Рымскі Касцёл імкнуўся толькі да таго, каб найбольш яскрава само Беззаганнае Зачацце як культ і вучэнне абвяшчаць, захоўваць, распаўсюджваць і абараняць», — чытаем у дакуменце.

Таксама пасля ўрачыстасці на пляцу перад касцёлам ля крыжа адбылося сімвалічнае спаленне лістоў з падзякамі і просьбамі да Найсвяцейшай Панны Марыі, якія скіроўвалі парафіяне. Праз гэты сімвал вернікі ўзносілі свае маленні да Неба.
 
Пры стварэнні артыкула выкарыстаныя матэрыялы сайта Catholic.by
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр