Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Распачаўся Адвэнт а з ім - раратнія св. Імшы
Навіны
26.11.2011
Адвэнт - гэта час радаснага чакання Нараджэння Збаўцы.

Касцёл заклікае вернікаў чуваць у чаканні Нараджэння Пана. Гэтаечуванне мае на ўвазе трыванне на малітве, добрыя ўчынкі, працу над сабой. Галоўная ж мэта ўсяго гэтага - у жаданні быць бліжэй да Бога і імкненні да святасці, што з'яўляецца пакліканнем кожнага чалавека.

Абавязковым у гэты перыяд з'яўляецца ўдзел у адвэнтовых рэкалекцыях. Гэтыя духоўныя практыкаванні праводзяцца святаром-рэкалекцыяністам, які запрашаецца ў парафію для цэлебрацыі набажэнстваў, удзялення сакрамэнту пакаяння і абвяшчэння Божага слова.

Адной з прыгожых традыцый Адвэнту з'яўляецца раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Звычайна гэтая літургія цэлебруецца на світанні. З вялікай ахвотай у раратніх святых Імшах прымаюць удзел дзеці, якія на пачатку літургіі ідуць у працэсіі, трымаючы ў руках запаленыя свечкі або лампадкі. І толькі на спеў "Хвала на вышынях Богу..." ва ўсім касцёле запальваецца святло. Назва rorate паходзіць ад першага слова лацінскай песні "Rorate coeli" ("Свет наш абмыйце, чыстыя росы...").

Рараты у парафіі Св. Яна Хрысціцеля будуць адбывацца у 07.00 — кожны дзень акрамя нядзелі і 8 снежня.

Шчыра заахвочваем да прыняцця ўдзелу ў раратніх св. Імшах!

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100