Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Рэкалекцыі для хлопцаў і дзяўчын
Навіны
16.11.2011
З 11 па 13 лістапада хлопцы мелі магчымасць выехаць разам з салезіянамі у Багданава, каб паразважаць аб сваім пакліканні.
Пасля знаёмства і гульняў, кс. Павел расказау хлопцам пра тое, як важна распазнаць сваё пакліканне, а кс. Іван нагадау, як павінен паводзіць сябе кожны хрысціянін. Не абышлося і без разважання над прыгажосцю асаблівага паклікання — да жыцця святарскага і законнага ў духу святога Яна Боско, сябра і настаўніка моладзі.

А тым часам, дзяўчаты не сядзелі на месцы. Разам з с. Люцыяй і с. Валянцінай у суботу выехалі на рэкалекцыі у Раубічы.Пасля смачнага пасілку, сёстры прапанавалі дзяўчатам зляпіць з салёнага цесту якісьці сасуд, і асабіста паразважаць над сваім дзяцінствам.

Як хлопцы, так і дзяўчаты у гэтыя дні мелі канферэнцыі, вясёлыя гульні, час на асабістыя разважанні, малітву, споведзь і шмат чаго іншага.

Мэтай усяго гэтага было паказаць моладзі вялікую вартасць распазнання паклікання.
Мы з'яўляемся цестам у Божых руках. І пакуль гэта цеста мяккае, Бог можа зляпіць з нас найпрыгажэйшы сасуд. А для гэтага важна кожны дзень імкнуцца распазнаць Божую волю, памятаючы пра марнасць чалавечага жыцця, калі яно не з'яднана з Богам.

Айцы салезіяне і сёстры салезіянкі мудра кіравалі часам сустрэчы, чаргуючы вясёлыя гульні з сур'ёзнымі разважаннямі.

Асаблівую ўвагу хлопцаў звярнулі на неабходнасць частай споведзі, Эўхарыстыі, малітвы аб распазнанні паклікання.

Быць хлопцам- гэта таксама пакліканне, недасаткова нарадзіцца мужчынай, ім трэба стаць. Штодзённа шукаць свайго жыццёвага шляху, мужна адказваць на жыццёвыя выклікі. Для дзяўчат падкрэслілі, што трэба быць пакорным у Божых руках - карыстаючыся гэтымі цнотамі, можна знайсці дарогу свайго жыцця.

У невялікім артыкуле цяжка выказаць усе прыдбаныя скарбы, але можна смела адзначыць, што кожны удзельнік сустрэчы не пашкадаваў і атрымаў немалы плён...

Артыкул падрыхтавалі Анна Семак і Уладзіслаў Зарэцкі.

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100