Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Салезіянская моладзь з Беларусі наведала Берлін
Навіны
29.09.2011
З 18-га па 26-е верасня група моладзі з парафіі Св. Яна Хрысціцеля, а таксама з парафіі Св. Міхала Арханёла (г. Смаргонь) выязджала  ў Германію на сустрэчу з моладдзю з Мальтыйскага Ордэна ў г. Берліне. Прадстаўляем вашай увазе ўражанні некаторых удзельнікаў паездкі.

Праз цэлы тыдзень мы адкрывалі для сябе Берлін, яго помнікі і знакавыя месцы, наведалі Патсдам і шыкоўны замак прускіх каралёў Сан-Сусі, і яшчэ шмат-шмат разнастайных цікавых месцаў!

Але самым кранальным і запамінальным стаў усё ж наш удзел у Святой Імшы, якую цэлебраваў Папа Бенедыкт XVI падчас свайго візіту ў Берлін! Адбывалася сустрэча на Берлін-Арэне, збудаванай напярэдадні алімпійскіх гульнаў 1938 году. Немагчыма апісаць усе пачуцці, звязаныя з гэтай неверагоднай падзеяй. Адно можна толькі дадаць, што кожны вынес з яе для сябе нешта асаблівае.

Але, каб не здавалася, што ўвесь час мы займаліся толькі вандроўкамі і турыстыкай, трэба дадаць, што моладзь  Мальтыйскага Ордэна падрыхтавала нам курс лекцый па першай медыцынскай дапамозе. Амаль штодня мы пазнавалі простыя і разам з тым вельмі неабходныя рэчы пра аказанне медычнай дапамогі. Неверагодна, але  курс быў падрыхтаваны такім чынам, што теарэтычныя веды разам з практыкай засвайваліся самі сабой. Больш таго, было проста цікава!

У перадапошні дзень, увечары адбыўся беларускі вечар. Мы падрыхтавалі вячэру з асаблівымі беларускімі стравамі, якія засталіся даспадобы нашым нямецкім сябрам і праграму, акая апавядала пра Беларусь, ну і, канешне, ніхто не адмяняў гульняў і танцаў!

Як заўсёды, час скончыўся вельмі хутка. Падзяка ўсім арганізатарам гэтай вандроўкі з боку Мальтыйскага Ордэна, а асабліва моладзі, якая папросту на тыдзень стала нашай сям’ёй, нашым святарам кс. Віктару і кс. Аляксандру, усёй моладзі-удзельнікам сустрэчы з Беларусі за добры настрой і падтрымку, нашым перакладчыкам,  а таксама Богу за магчымасць перажыць гэты час разам!

Таццяна Шамко

Гэта была дзіўная і карысная паездка. Той вопыт, якім з намі падзяліліся супрацоўнікі мальтыйскага ордэна, будзе вельмі добрай базай для распачынання працы ў нашым касцёле. Першая медыцынская дапамога - гэта першы этап на шляху выратавання жыцця. Мы шмат даведаліся новага і зразумелі, як важна паспець аказаць першую дапамогу

Вольга Перадкова
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр