Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У Беларусі зарэгістравана першая парафія Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ
Навіны
22.09.2011
З благаслаўлення Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і па ініцыятыве кс. Ігара Лашука SDB, былога пробашча нашай парафіі, згодна з рашэннем Мінгарвыканкама ад 25 жніўня 2011 г., у Мінску зарэгістравана парафія пад тытулам Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ.

Кананічная тэрыторыя дзейнасці парафіі, акрэсленая арцыбіскупам Кандрусевічам, будзе ахопліваць новы жылы раён Дружба, які знаходзіцца пры адным з галоўных уездаў у Мінск — з боку Брэста. Парафія ўвайшла ў склад Паўднёва-Заходняга дэканата.

Набажэнствы ў парафіі распачнуцца з 8 снежня 2011 года. Месца правядзення набажэнстваў будзе пададзена пазней.

Згодна з дазволам Святога Пасаду, у Беларусі літургічны ўспамін бл. Яна Паўла ІІ будзе адзначацца 22 кастрычніка.
 
Матэрыял сайта Catholic.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр