Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Ксёндз-пробашч Ігар Лашук развітаўся з парафіяй
Навіны
11.09.2011
Сёння, 11 верасня, а 10 гадзіне падчас Святой Імшы парафія Св. Яна Хрысціцеля развітвалася са сваім пробашчам айцом Ігарам Лашуком.

Шмат парафіян прыйшло сёння ў капліцу імя Св. Яна Хрысціцеля, каб маліцца разам са сваім шаноўным пробашчам кс. Ігарам Лашуком, скласці яму падзяку за шматгадовую працу на Хвалу Божую, а таксама паслухаць казанне, якое кс. Ігар скіраваў да люду Божага.

Трошкі дзіўна развітвацца з чалавекам, які на працягу 15 год быў побач, працаваў аддана і з усіх сілаў, але вось настала і такая гадзіна – гадзіна развітання. Ксёндз Ігар атрымаў шмат пажаданняў, сведчанняў парафіянаў, якія перажывалі гэты час разам з ім пры парафіі, і, канешне ж, незлічоную колькасць падзякаў. Напэўна, іх было б больш, каб кожны з прысутных мог скіраваць да ксяндзя сваё слова, але…

Словы падзякі за служэнне было скіравана і ад імя Арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, акое было абвешчана ксяндзом-дзеканам Янам Крэмісам. Прадстаўляем вашай увазе арыгінал ліста Арцыбіскупа.
Ліст1

 
Падчас Імшы Святой ксёндз-пробашч гаварыў прамову, якую так чакалі парафіяне, каб атрымаць словы настаўлення на будучыя дні. Канешне, нельга было не заўважыць суму сярод парафіян, бо развітанне – справа нялёгкая, асабліва, калі развітваешся з чалавек сапраўды блізкім. Але, як казаў ксёндз-пробашч падчас казання, усё на лепшае!

Яшчэ раз выказваем падзяку і свае найлепшыя пажаданні глыбокапаважанаму айцу Ігару Лашуку за кожную хвіліну прабывання сярод нас, за малітву, падтрымку… і проста шчырую усмешку!
Таццяна Шамко
 
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр