Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Сёння 4 верасня падчас святой Імшы сумы адбыўся ўступ кс. Аляксандра Мятліцкага SDB на пасаду пробашча парафіі Св. Яна Хрысціцеля. Дагэтуль ён займаў аналагічную пасаду ў Парафіі Св. Міхала Арханёла г. Смаргонь.

Цэлебравалі Святую Імшу святары з нашай парафіі, а таксама новапрызначаны дзекан кс. Ян Крэміс, які на пачатку Імшы Святой зачытаў пастанаўленне на прызначэнне кс. Аляксандра Мятліцкага ў якасці ксяндза-пробашча. У сваю чаргу кс. Аляксандар склаў прысягу Богу, ксяндзу-дзекану і ўсяму люду вернаму, абяцаючы годна выконваць свае абавязкі, служыць людзям і абвяшчаць Слова Божае ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў якасці пробашча.

Пасля адбылася Св. Імша, падчас якой новапрызначаны ксёндз-пробашч казаў прамову, у якой звярнуў увагу на Волю Божую ў чалавечым жыцці і на годнае Яе прыманне. А напрыканцы, парафіяне і моладзь прывіталі новага пробашча і падаравалі сем прыгожых белых ружаў, якія сымбалізуюць сем дароў Духа Святога. Ксёндз-пробашч выказаў сваю падзяку ўсім за цёплае прывітанне, а таксама кс. Ігару Лашуку SDB, які кіраваў парафіяй праз 16 год ад яе заснавання, зрабіў так шмат пры парафіі.
 
Таццяна Шамко

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску