Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
31-га ліпеня ў жыцці парафіі Св. Яна Хрысціцеля
Навіны
02.08.2011

Дзень 31 ліненя 2011 назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю парафіі Св. Яна Хрысціцеля.

Менавіта ў гэты дзень да нас вярнуўся адзін парафіянін,  а менавіта ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB — першае пакліканне з нашай маладой парафіі. Вярнуўся пасля доўгіх дзесяці год адукацыі, салезіянскага выхавання, вярнуўся ў якасці вікарыя, і адгэтуль будзе працаваць пры нашай парафіі. У гэты дзень а 10-й гадзіне кс. Павел цэлебраваў сваю першую прыміцыйную св. Імшу.

Таксама, менавіта ў гэты дзень іншы парафіянін нас практычна пакінуў. 31 ліненя стала афіцыйна вядома, што ксёндз-пробашч Ігар Лашук SDB, нажаль, пакідае парафію Св. Яна Хрысціцеля. Пакідае пасля 15-ці год вернага служэння ад самага яе заснавання. Але аб гэтым падрабязней пасля, а зараз засяродзім увагу на новапрэзбітэры.

Перад распачаццем літургіі бацькі кс. Паўла ўрачыста благаславілі свайго сына на святарскае служэнне. Затым душпастыры і вернікі разам з нованрэзбітэрам прайшлі ў працэсіі навокал капліцы.

Гамілію прамовіў ксёндз-пробашч Ігар Лашук SDB, настаяцель парафіі і той першы салезіянін, якога сустрэў на сваім шляху кс. Павел Шчарбіцкі, што было сапраўды вельмі сымбалічна. «Па веры тваёй збавяцца многія», — звярнуўся да новапрэзбітэра кс. Ігар Лашук. «Езус Хрыстус пасылаў апосталаў. Менавіта на іх глядзелі людзі, назіралі, як яны сябе паводзяць, якая Іх вера, — працягваў настаяцель. — I сёння людзі глядзяць на святара. Яны збіраюцца ў касцёле, бо давяраюць свайму святару, давяраюць яго слову. Давер чалавека святару — гэта вельмі важны аспект у жыцці хрысціянаў». Аднак, дадаў кс. Лашук, звяртаючыся да кс. Шчарбіцкага, «без малітвы цяжка перадаваць веру», I заклікаў: «Глядзі на Бога».

Вялікі давер вернікаў мае кс. Ігар, на такі спадзяецца таксама і малады кс. Павел. Бясконцая адданасць Богу, справе, парафіі - усё гэта вернікі адчувалі напрацягу 15 год служэння кс. Ігара. Цяжка развітвацца, але, тым не менш, справа кс. Ігара працягваецца. Гэта сапраўдны Божы Провід, што ў дзень, калі са сваёй парафіяй развітваецца кс. Ігар, які 10 гадоў таму дапамог свайму міністранту распазнаць пакліканне да святарства, які накіроўваў яго ў семінарыю, які на працягу гэтых гадоў быў для яго крыніцай духоўнай і малітоўнай падтрымкі, ён можа прывітаць у парафіі свайго вучня кс. Паўла, перадаць сваю справу.

У словах падзякі бацькам новапрэзбітэра кс. Ігар Лашук адзначыў, што заўсёды бачыў у іх «прыклад малітвы бацькоў за сына». Настаяцель пажадаў і іншым бацькам браць прыклад з гэтай сям'і, а таксама заклікаў маліцца аб новых пакліканнях, якія з'яўляюцца плёнам служэння святароў.

Напрыканцы, моладзь з Серабранкі і з Смаргоні, дзе яшчэ ў сане клерыка кс. Павел быў на практыцы, а таксама вернікі павіншавалі маладога ксяндза, пажадалі яму плённай працы і паабяцалі ўсялякую падтрымку.

Завяршылася св. Імша прыміцыйным благаслаўленнем новапрэзбітэра, атрымаўшы якое вернікі ў стане Ласкі Божай атрымалі таксама I поўны адпуст.                    

Пасля ўрачыстаці ўсе прысутныя мелі магчымасць прыняць удзел у працягу свята ў Цэнтры МоладзІ, дзе парафіяльны гурт "Небасхіл" выканаў свае лепшыя спевы. Таксама для прысутных быў арганізаваны смачны пачастунак.

Афіцыйнае развітанне з парафіяй ксяндза-пробашча Ігара Лашука SDB адбудзецца ў нядзелю 4 верасня.

Пры падрыхтоўцы артыкула быў выкарыстаны матэрыял сайта Catholic.bу
 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100