Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Святарскае пасвячэнне кс. Паўла Шчарбіцкага SDB
Навіны
01.08.2011
30 ліпеня 2011 года адбылася вельмі паважная падзея для парафіі Св. Яна Хрысціцеля і асабліва для аднаго з парафіянаў, героя дня Паўла Шчарбіцкага. А дакладней адгэтуль ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB. Менавіта ў гэты суботні дзень, падчас урачыстай св. Імшы ў архікатэдры Найсвяцейшай Панны Марыі, дз’якан Павел склаў святарскія шлюбы на рукі арцыбіскупа Тадэўша Кандрусевіча.

Да гэтага дня рыхтавалася практычна ўся парафія: загадзя ўрачыста ўпрыгожвалі касцёл кветкамі, рэпітавалі спевы, віншаванні. Але асабліва рыхтавалася да гэтай падзеі сям’я новапрэзбітэра. Барыс і Мечыслава Шчарбіцкія доўгія дзесяць год жылі ў чаканні, і ў малітве прасілі Пана Бога аб вытрываласці ў пакліканні для каханага сына.

І вось гэты дзень наступіў. Шматлікія госці з розных краінаў свету, родныя, блізкія, настаўнікі, сябры, знаёмыя кс. Паўла і проста неабыякавыя да падзеі людзі сабраліся ў катэдры, усе ў нецярпенні і хваляванні. І не здарма, бо гэта першае пакліканне з парафіі Св. Яна Хрысціцеля за пятнаццаць год яе існавання.

Урачыстай працэсіяй праз касцёл прайшлі ўсе прысутныя ксяндзы, клерыкі і міністранты. Першымі пасля крыжа ў калоне міністрантаў ішлі хлопцы з парафіі, якія ў гэтым годзе паступілі ў салезіянскі праднавіцыят у г. Смаргоні і будуць таксама праходзіць падрыхтоўку ў пакліканні да святарства. Затым – клерыкі і дз’яканы, якія ўжо зараз праходзяць салезіянскую фармацыю. Пасля – айцы-салезіяне з Усходняй Акругі, якія працуюць ў Беларусі, Расеі, Украіне і Грузіі, начале з ксяндзом-інспектарам Джузэппе Пеліцары. Сярод іх – ксёндз-пробашч парафіі Св. Яна Хрысціцеля кс. Ігар Лашук SDB, першы выхавацель новапрэзбітэра. Таксама прысутнічаў ксёндз Андрэа Баццола, дырэктар духоўнай семінарыі ў Турыне (Італія), дзе вучыўся кс. Павел, прафесар гэтай семінарыі дон Сабіно і ксёндз-пробашч парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Антоній Клімантовіч. Цэлебраваў урачыстую св. Імшу Арцыбіскуп Тадэуш Кандрусевіч.

Падчас першай часткі ўрачыстасці, у сваёй прамове да будучага святара, Арцыбікуп падкрэсліў неверагодную важнасць асобы святара ў жыцці вернікаў, бо яго лёс належыць Пану Богу, а таксама пастве. “Жніво вялікае, а работнікаў мала”, так рапсавядаў Езус, пасылаўчы апосталаў на іх місію ў свет.  Гэты вялікі дар “работніка Божага” прыняў на сябе кс. Павел. Новапрэзбітэр склаў святарскія шлюбы на рукі Арцыбіскупа, і атрымаў з рук кс. Ігара Лашука свой першы святарскі арнат.

У другой частцы мерапрыемства кс. Павел далучыўся да святарскай супольнаці, каб разам прыняць удзел у таямніцы Перамянення хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста, а таксама ўдзяліць вернікам Сакрамэнт Эўхарыстыі.

Напрыканцы кс. Павел шчырай прамовай адудзячыў сваім бацькам за вытрываласць і малітву, а таксама Арцыбікупу, ксяндзу-інсектару, сваім выхавацелям у семінарыіі ў Турыне, ксяндзу-пробашчу парафіі Св. Яна Хрысціцеля, а таксама ўсім прысутным вернікам, якія прычыніліся тым ці іншым чынам да гэтай важнай падзеі.

Цяпер ксёндз Павел Шчарбіцкі SDB накіраваны працаваць вікарыем ў родную парафію Св. Яна Хрысціцеля (г. Мінск), дзе будзе адказны за дзейнасць Цэнтра Моладзі, кіравацца суполкай міністрантаў, дапамагаць у споведзі і іншым служэнні.
З радасццю вітаем кс. Паўла ў нашай парафіі жадаем яму плённай працы і абяцаем моцную матэрыяльную і духоўную падтрымку! Няхай Вашае святарства возьме пад апеку св. Дон Боско!

“Чалавек з народа, пастаўлены для народа.”
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр