Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У Смаргоні распачне працу пераднавіцыят для будучых ксяндзоў салезіянаў
Навіны
20.07.2011

У верасні 2011 г. у Смаргоні распачне працу пераднавіцыят Таварыства імя св. Францішка Сальскага (салезіяне) і прыме першых кандыдатаў. Адказным за фармацыю кандыдатаў прызначаны кс. Аляксандр Яшэўскі SDB, які да гэтага часу з’яўляўся вікарыем парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Пераднавіцыят — гэта ўступны год, калі кандыдат прыглядаецца да жыцця ў манаскай супольнасці, глыбей пазнае харызму таварыства, праходзіць адпаведнае навучанне. За гэты час юнак таксама павінен зарэкамендаваць сябе як годны да святарскага служэння.

Акрамя гэтага кс. Аляксандр Яшэўскі прызначаны настаяцелем супольнасці ксяндзоў салезіянаў у Смаргоні.

Сваё служэнне ў Мінску ён завяршыў 19 ліпеня. З гэтай нагоды вернікі выказваюць падзяку свайму святару за адданую і сумленную працу і абяцаюць памятаць у малітве.
 
Матэрыял сайта Catholic.by
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100