Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Вяртанне абраза “Езус перад Ананіяй” у Мір
Навіны
19.07.2011
17 ліпеня адбылася пілігрымка парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мір, парафію Cв. Мікалая. Кс. Ігар Лашук і парафіяне вярталі абраз “Езус перад Ананіяй”, які ад самога пачатку быў уласнасцю Мірскай парафіі. Падчас камуністычнага рэжыму абраз ледзь не быў знішчаны, але праз сумленныя рукі вернікаў быў патаемна захаваны, а праз некаторы час трапіў у нашу парафію.
 
Парафіяне Міра разам са сваім пробашчам перад уваходам у касцёл прывіталі хлебам-соллю і букетам кветак  Абраз, а таксама кс. Ігара і прыехаўшых парафіянаў з Серабранкі. Кс. Ігар коратка расказаў гісторыю абраза, які доўгі час захоўваўся адной  нашай парафіянкай. Абраз вісеў як фон пры здымках фільма, затым яго хацелі спаліць. Ён быў рэстаўраваны парафіяй, і вісеў чатыры гады ў нашай капліцы Святога Яна Хрысціцеля. З адваротнага боку абраза знаходзіцца запіс: “Уласнасць Мірскага касцёла” на польскай мове. Кс. Ігар даўно ўжо дамаўляўся каб перадаць абраз для парафіі ў Міру. І вось, калі быў прызначаны новы пробашч, адбылася передача Абраза.
 
У нядзелю 17 ліпеня а 11.00 гадзіне ў парафіі ў Міру, адбылася ўрачыстая святая Імша, якую цэлебраваў кс. Ігар Лашук і кс. Аляксандр, пробашч парафіі Cв. Мікалая з Міру. Падчас Святой Імшы кс. Аляксандр ад свайго імя і ад імя парафіі падзякакваў Ксяндзу-пробашчу Ігару за адчыненае і добрае сэрца, што захацеў перадаць гэты абраз для Мірскай парафіі, а таксама выказаў падзяку Богу за служэнне “такого вялікага святара, які заўсёды ўсміхаецца”.

Пасля смачнага пачастунка пілігрымы разам з Пробашчам накіраваліся ў Мінск.
Падзяка Добраму Богу за Яго светлы Провід!

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр