Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста
Навіны
23.06.2011

23 чэрвеня каталіцкі свет адзначыў вялікую ўрачыстасць - Свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. У гэты дзень у парафіі Св. Яна Хрысціцеля адбылаля ўрачыстая св. Імша з працэсіях навокал касцёла. Падчас цэлебрацыі ўрачыстасці Божага Цела Касцёл склаў падзяку Збаўцы за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту, у якім Ён сам прабывае са сваім народам.

Пробашч кс. Ігар Лашук акцэнтаваў увагу вернікаў на важнасці годнага прыняцця Найсвяцейшага Сакрамэнта - галоўнага Дара, які нам пакінуў Збаўца.

Напрыкацы цэлебрацыі адбылася традыцыйная працэсія навокал капліцы і прыступках новабудуючагася касцёла.

Святкаванне Божага Цела паводле літургічнага календара адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, таму што менавіта ў чацвер Езус Хрыстус устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (Вялікі чацвер). У гэтым годзе Каталіцкі Касцёл аддае пашану Езусу Хрысту ў Найсвяцейшым Сакрамэнце 23 чэрвеня.


Святкаванне ўрачыстасці Божага Цела было ўведзена ў
XII ст. пасля аб’яўленняў благаслаўлёнай Юліяне (1193–1258 гг.), настаяцельніцы кляштара аўгустынак, які знаходзіўся пад Льежам (Бельгія).

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр