Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Пасхальная вігілія
Навіны
23.04.2011
Пасхальная вігілія з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума, урачыстасццю Уваскрасення Хрыста, перамогі Яго над смерцю, а таксама вызваленне чалавецтва ад грахоў. Падчас гэтай урачыстасці вернікі аднаўляюць абяцанні, складзеныя некалі падчас Сакрамэнту Хросту, за што Касцёл прызначае поўны адпуст.

Урачыстасць Вялікай Суботы пачалася ў нашым касцёле ў 20.30. з асвячэння Пасхальнага агню. Падчас урачыстай працэсіі, калі новы Пасхал быў унесены ў святыню, вернікі запальвалі ад яго свечкі, перадаючы такім чынам, адзін адному Святло Хрыста.

Затым быў праспяваны старадаўні грыгарыянскі спеў Exsultet, у якім абвяшчаецца радасная вестка пра ўваскрасенне Пана. Пасля чаго ў літургіі слова, былі прачытаны ўрыўкі з Кніг Быцця і Зыходу, якія  прыпаміналі вернікам, што свята Пасхі – гэта свята пераходу ад смерці да жыцця і ад граху да святасці. Касцёл разважае пра цуды, ад стварэння свету ўчыненыя Богам дзеля збаўлення чалавецтва.

Урачастую гамілію прамовіў да вернікаў ксёндз-пробашч Ігар Лашук, які узначаліў цэлебрацыю св. Імшы. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на Цуд Уваскрашэння Хрыстова, галоўную Праўду веры кожнага хрысціяніна.
 Бо праз сваё Змёртвызпаўстанне Езус адкрыў для кожнага чалавека Шлях да збаўлення душы - галоўную мэту жыцця, пра якую дзякуючы гэтаму свету, чалавецтва забываецца.
 
Падчас урачыстасці адбыўся таксама Сакрамэнт асвячэння вады і Хросту. Хрысціянская супольнасць прыняла да сябе новага члена, а ўсе астатнія вернікі аднавілі хросныя абяцанні.
 
Падчас эўхарыстычнай літургіі ўспамінаецца смерць і ўваскрасенне Пана праз складанне ў постацях хлеба і віна ахвяры Яго Цела і Крыві.
 
На заканченне Св. Імшу ксёндз-пробашч павіншаваў усіх прысутных вернікаў словамі ”Хрыстос Уваскрос!".

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр