Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Вялікі Чацвер у парафіі
Навіны
21.04.2011
21 красавіка 2011 года ўвесь каталіцкі свет абыходзіў пачатак Пасхальнага Трыдуума - Вялікі Чацвер, дзень устанаўлення Езусам Хрыстом двух найважнейшых Сакрамэнтаў – Эўхарыстыі і Святарства. Менавіта з гэтай прычыны напачатку святой Імшы ксяндзы нашай парафіі пачулі словы падзякі і віншавання ад паствы.

Кс. Аляксандар Яшеўскі, які ўзначаліў Літургую урачыстай Св. Імшы, падчас сваёй прамовы звярнуў увагу на тую паважнасць, якой з'яўляецца Сакрамэнт Эўхарыстыі ў жыцці кожнага верніка. 
 
Іншым важным момантам літургіі стаўся абрад мыцця ног, які ксёндз праводзіў згодна з прыкладам Езуса Хрыста, Які перад Апошняй Вячэрай абмыў ногі вучням на знак пакоры і ачышчэння.

Напрыканцы Імшы Найсвяцейшы Сакрамэнт быў перанесены з Табернакулюма, які застаўся адчыненым і пустым, на адарацыйны алтар – Цямніцу, на знак таго, што Езус Хрыстус быў пазбаўлены свабоды. Пасля Імшы адбылася адарацыя і чуванне да дзесятай гадзіны вечара, падчыс якога вернікі маліліся за кансэкраваных асобаў і новыя святарскія пакліканні на нашай зямлі.
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр