Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
9 сакавіка ў католікаў распачынаецца вялікі пост
Навіны
08.03.2011

Сёлета ў Каталіцкім Касцёле Вялікі пост распачынаецца 9 сакавіка. Папяльцовая серада — першы дзень саракадзённага літургічнага перыяду падрыхтоўкі да велікодных святаў. Падчас літургіі адбываецца абрад пасыпання галоваў попелам. Адсюль і назва — Папяльцовая серада.

Пасыпаючы галовы попелам, святар кажа: «Кайцеся і верце ў Евангелле» альбо «Памятай, што ты — прах, і ў прах вернешся». Гэта сімвалізуе нашу гатоўнасць да пакаяння, да перажывання посту ў малітве і адрачэннях, а таксама нагадвае аб тым, што мы часова на гэтай зямлі.

У хрысціянскай традыцыі Вялікі пост заўсёды звязаны з устрыманнем ад удзелу ў забавах, ад мясных страваў і ад алкаголю. У Папяльцовую сераду і ў Вялікую пятніцу Мукі Пана прадпісаны абавязковы строгі пост — на працягу дня можна толькі адзін раз паесці дасыта, устрымліваючыся ад мясных і малочных страваў, а таксама ад алкаголю. Згодна з традыцыяй, строгі пост захоўваецца і ў Вялікую суботу. Ён не з’яўляецца абавязковым для маленькіх дзяцей, кормячых маці і хворых.

У час Вялікага посту ў касцёлах адыбваюцца набажэнствы на ўшанаванне Мукі Езуса Хрыста. У кожнай парафіі праходзяць таксама рэкалекцыі — некалькі дзён асабліва прысвечаных Богу, малітве, разважанню над верай, жыццём і адносінамі з людзьмі. Людзі прыступаюць да сакрамэнту пакаяння (паводле касцёльных наказаў, прынамсі раз на год у Велікодны перыяд кожны католік абавязаны паспавядацца і прыняць святую Камунію).

Пост — гэта не толькі малітва, але таксама міласціна і добрыя ўчынкі.
 
Матэрыял сайта Catholic.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр