Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Дырэктар «Карытас Беларусі» кс. Віктар Гайдукевіч: кожны дзень — нагода для праяўлення дабрыні
Навіны
19.02.2011

17 лютага — Дзень спантаннага праяўлення дабрыні — у Беларусі не адзначаўся нейкім асаблівым чынам. Ініцыятарамі яго правядзення, як вядома, з’яўляюцца некаторыя дабрачынныя арганізацыі. «Кожны дзень — нагода для спантаннага праяўлення дабрыні і ўчынкаў міласэрнасці», — адзначыў на гэта дырэктар «Карытас Беларусі» кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

Тым не менш, як адзначыў кс. Гайдукевіч, у Беларусі адзначаецца Нацыянальны дзень Карытас, які прыпадае на трэцюю нядзелю Вялікага посту. На гэты дзень па традыцыі прымяркоўваюцца пэўныя дабрачынныя акцыі. Сёлета, напрыклад, гэты дзень будзе прысвечаны 25-годдзю Чарнобыльскай трагедыі. Адпаведна, акцыі міласэрнасці будуць накіраваны галоўным чынам на сем’і, члены якіх церпяць з прычыны анкалагічных хвароб. Не застануцца без увагі і самотныя людзі, а таксама тыя, хто знаходзіцца ў складанай матэрыяльнай сітуацыі.

Кожная паасобная дыяцэзія, як адзначыў дырэктар Нацыянальнага Карытас, будзе рэалізоўваць дабрачынныя акцыі, найбольш актуальныя ў адпаведным асяроддзі.

25-годдзю Чарнобыльскай трагедыі (пачынаючы ад святкавання Нацыянальнага дня Карытас) будзе прысвечаны ўвесь 2011 год у дабрачыннай дзейнасці «Карытас» у Беларусі.
 
Матэрыял сайта Catholic.by
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100