Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Сустрэча салезіянскіх аніматараў у Cмаргоні
Навіны
16.01.2011
Быць аніматарам — гэта пакліканне. А каб голас гэтага паклікання не заціхаў, трэба пастаянна развіваць свае здольнасці і ўменні. Тры дні напрыканцы зімовых канікул (7–9 студзеня 2011 г.) аніматары са Смаргоні, Мінска, Дзятлава, Варнян і Багданава правялі разам, дзелячыся радасцю свайго паклікання і дапамагаючы адно аднаму ўзрастаць духоўна.

Ключавым момантам сустрэчы з’яўляліся канферэнцыі. Іх для аніматараў праводзілі кс. Аляксандр Яшэўскі SDB, кс. Іван Огар SDB і с. Альжбета FMA.

Ксёндз Аляксандр Яшэўскі падчас першай канферэнцыі распавёў пра 27 асноўных правіл хрысціянскіх аніматараў. Падчас працы ў групах маладыя людзі яшчэ раз абмеркавалі пачутае і выбралі для сябе найважнейшыя. Сярод іх можна назваць наступныя: пастаянна мудра весці дзяцей і моладзь да Бога, карыстаючыся пры гэтым ісцінамі, закладзенымі ў Святым Пісанні; аніматар ніколі не павінен  працаваць адзін, заўсёды ў групе; аніматар заўсёды знаходзіццца сярод моладзі; аніматар павінен быць аніматарам усе 24 гадзіны на суткі; аніматар павінен сказаць цвёрдае «не» ляноце, песімізму і смутку.

Прыгожыя правілы, ці не так? Але аніматары прызналіся, што не заўсёды лёгка іх выконваць. Таму неабходна пастаянная малітва, каб чэрпаць у ёй сілы для свайго служэння.

Аб мэтах жыцця і дзейнасці моладзь разважала падчас канферэнцыі кс. Івана Огара. Ступень дасягнення гэтай мэты напрамую залежыць ад выканання штодзённых заданняў, якія ставіць перад сабой аніматар, і адносін, якія існуюць у араторыі.

Падчас працы ў групах удзельнікі спрабавалі стварыць план правядзення розных салезіянскіх святаў, акрэслівалі для сябе асноўную мэту мерапрыемства, задачы і этапы правядзення. У выніку — атрымалі чатыры варыянты розных ідэй, якія можна ўвасобіць у жыцці араторыяў.

Сястра Альжбета вучыла аніматраў асноўным пастулатам салезіянскай духоўнасці і асновам папераджальнай сістэмы кс. Яна Боска. У салезіянскім араторыі недапушчальна рэпрэсіўная сістэма выхавання, калі за дрэнны ўчынак адразу ідзе пакаранне. Аніматар павінен ствараць такую атмасферу ў групе, каб выключыць узнікненне дрэнных учынкаў з паводзінаў выхаванцаў. Для дасягнення гэтай мэты кс. Боска заклікаў карыстацца трыма сродкамі: рэлігія, розум, добразычлівасць. Праверана часам і не адным пакаленнем аніматараў і выхавацеляў: сістэма працуе, а дрэнныя ўчынкі ў паводзінах моладзі назіраюцца ўсё радзей.

Акрамя таго, аніматары паспелі падзяліцца паміж сабой радасцю падчас гульняў і вясёлых вечароў, дзякуючы чаму, салезіянскі дух праявіўся найбольш поўна.

З рэкалекцый аніматары вярнуліся з «багажом» новых ведаў і пазітыўных уражанняў. Таму, маем надзею, што араторыі ўзбагацяцца цікавымі ідэямі, а аніматары і далей будуць чэрпаць натхненне для сваёй працы ў Эўхарыстыіі і малітве.
 
Матэрыял сайта Catholic.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр