Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Тэатральная пастаноўка на Божае Нараджэнне "Сяброў Марыі" і суполкі "Адчыненыя сэрцы"
Навіны
26.12.2010
26 снежня 2010 г. у касцёле св. Яна Хрысціцеля дзеці з супольнасці «Сябры Марыі» прадставілі пастаноўку аб  Божым Нараджэнні. Сцэнка, якую дзеці рыхтавалі разам з сястрой Веранікай, распавядала пра двух мушкецёраў, якія вялі спрэчку пра існаванне Бога.

Зоркі з неба, анёл і лясныя жыхары дапамагалі пераканаць, што Бог існуе. І толькі ўбачыўшы маленькага Езуса, мушкецёр, які не верыў, што Бог існуе, стоячы на каленях, выказаў словы перапрашэння.

Таксама ў гэты дзень у моладзевым цэнтры для супольнасці «Сябры Марыі» і групы «Адкрытыя сэрцы» адбылася аплатковая сустрэча. Прыгожы святочны стол аб’яднаў усіх разам: моладзь, дзяцей, бацькоў, бабуль і дзядуль. На сустрэчы таксама прысутнічалі кс. Аляксандр Яшэўскі SDB, сястра Вераніка і клерык Станіслаў.

Ксёндз Аляксандр Яшэўскі нагадаў традыцыю святкавання і запрасіў усіх паслухаць словы з Бібліі пра нараджэнне Езуса Хрыста. Пасля слоў супольнай малітвы выказаў разам з сястрой Веранікай словы віншавання і падзякі ўсім прысутным за працу і сапраўды адкрытыя на дапамогу сэрцы. Пасля прыемных віншаванняў і пачастункаў усе разам весела правялі час з гульнямі, спевамі, цікавымі гісторыямі і танцамі.
Дар’я Еўтухоўская

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100