Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Аплатковае спатканне дзяцей і моладзі
Навіны
19.12.2010
Перад святам Божага Нараджэння па традыцыі людзі збіраюцца, каб павіншаваць адзін аднаго з надыходзячым Святам і ўспомніць гісторыю Нараджэння Хрыста. Ламаючы белы хлеб – аплатак – сімвал народжанага Дзіцятка Езус, людзі складаюць адзін аднаму святочныя пажаданні.

19 снежня ў нашым Моладзевым цэнтры прайшлі аплатковыя спатканні. Перад і пасля Святой Імшы а 12 гадзіне на святочную сустрэчу прыйшлі дзеці, якія ўдзельнічаюць у занятках рэлігіі. Сустрэча распачалася чытаннем  ўрыўка з Святога Евангелля, які распавядаў пра момант прыходу на свет Збавіцеля. Выслухаўшы гісторую нараджэння Хрыста, дзеці бралі ў рукі аплатак і, падыходзячы, пералічвалі ўсё, чаго жадалі адзін аднаму. Простыя, але вельмі шчырыя пажаданні, якія гучалі з дзіцячых вуснаў, стваралі цёплую атмасферу адзінства і радасці. А ў канцы сустрэчы дзеці атрымалі віншаванні з надыходзячым святам і салодкія падарункі.  

Увечары на спатканне была запрошана моладзь нашай парафіі разам са сваімі бацькамі. Добрым пачаткам сустрэчы былі калядныя спевы, якія гучна спявалі ўсе прысутныя разам з гуртам “Небасхіл”. Пазнаёміўшыся, усе былі запрошаны да прыгатаванага стала. Выслухаўшы словы Евангелля, айцец Аляксандр ад імя ўсіх святароў нашай парафіі і сястра Эльжбета ад імя сясцёр выказалі пажаданні для моладзі, бацькоў і ўсіх сем’яў з нагоды хуткага святкавання свята Божага Нараджэння. Момант ламання аплаткам прынёс сапраўдную радасць і адкрытыя ўсмешкі на тварах. Сустрэча скончылася невялікай сцэнкай аб тым, што Езусу не было месца, дзе нарадзіцца, бо ў дамах людзей панаваў алкаголь, наркотыкі, эгаізм. Анёлы з неба шукалі, як дапамагчы Езусу, і перамаглі людскі грэх. Няхай словы “Рыхтуем сэрцы нашы, каб сталі домам Пана” стануць пастановай на апошнія дні перад святам.
Дзякуем усім, хто падрыхтаваў сустрэчы і прыняў у іх удзел. 
Дар’я Еўтухоўская
 

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр