Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Калядныя сустрэчы — 2010
Навіны
12.12.2010

Добрай традыцыяй у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сталі калядныя сустрэчы іерархаў з духавенствам і рознымі сацыяльнымі групамі. Сёлета яны будуць праходзіць з 9 па 28 снежня. Дадзеныя сустрэчы з’яўляюцца часам супольнай малітвы і радасці, якую нясе прыгожы час чакання Нараджэння Збаўцы і непасрэднае святкаванне гэтай урачыстасці.

9 снежня 2010 г.
11.00 — сустрэча з журналістамі і працаўнікамі СМІ (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Антоні Дзям’янка). Мінска-Магілёўская мітрапалітальная курыя, г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а (адказны — а. Аляксандр Улас OFMConv).

11 снежня 2010 г.
22.00 — моладзевае чуванне і сустрэча з моладдзю (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны — кс. Віталь Драздоўскі).

15 снежня 2010 г.
11.00 — св. Імша (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з дабрачыннымі арганізацыямі, працаўнікамі «Caritas». Цэнтр «Caritas», в. Ляскоўка (адказны — кс. Аляксандр Фаміных).

17 снежня 2010 г.
19.00 — св. Імша (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з дзеячамі навукі і культуры, а таксама выкладчыкамі, настаўнікамі і выхавацелямі. Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Уладзіслаў Завальнюк).

18 снежня 2010 г.
15.00 — св. Імша (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі «Цэнтра падрыхтоўкі катэхетаў». Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Ян Крэміс).

18 снежня 2010 г.
18.30 — св. Імша (біскуп Антоні Дзям’янка) і сустрэча з архітэктарамі, будаўнікамі, дзяржаўнымі служачымі і бізнесменамі. Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны — кс. Антоні Клімантовіч).

19 снежня 2010 г.
17.00 — св. Імша (біскуп Антоні Дзям’янка) і сустрэча з малітоўнымі групамі і рэлігійнымі рухамі. Касцёл св. Сымона і св. Алены, г. Мінск, вул. Савецкая, 15 (адказны — кс. Уладзіслаў Завальнюк).

19 снежня 2010 г.
19.00 — св. Імша (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з медыцынскімі работнікамі. Касцёл Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 44 а (адказны — кс. Юрый Касабуцкі).

21 снежня 2010 г.
11.00 — пастырская сустрэча са святарамі і кансэкраванымі асобамі, якія працуюць у архідыяцэзіі (Магілёўская вобласць). Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Магілёў, вул. Камсамольская, 4 (адказны — кс. Раман Факсінскі).

22 снежня 2010 г.
11.00 — пастырская сустрэча са святарамі і кансэкраванымі асобамі, якія працуюць у архідыяцэзіі (Мінская вобласць). Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Мінск, пл. Свабоды, 9 (адказны — кс. Антоні Клімантовіч).

26 снежня 2010 г.
12.00 — св. Імша (біскуп Антоні Дзям’янка) і сустрэча з сем’ямі. Касцёл Маці Божай Ружанцовай, г. Мінск, вул. Ігуменскі тракт, 26 (адказны — кс. Генадзь Кухарэвіч CSMA).

27 снежня 2010 г.
15.00 — сустрэча з медперсаналам і хворымі (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч). Мінскі абласны клінічны шпіталь, пас. Лясны (адказны — кс. Казімір Шыдэлка SDB).

28 снежня 2010 г.
12.00 — св. Імша (арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч) і сустрэча з дзецьмі. Касцёл святога Яна Хрысціцеля, г. Мінск, вул. Пляханава, 28-1 (адказны — кс. Ігар Лашук SDB).

Матэрыял сайта Catholic.by

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100