Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Урачыстасць Беззаганнай Панны Марыі
Навіны
10.12.2010
8 снежня ва ўрачыстасць Беззаганнай Панны Марыі падчас вячэрняй Святой Імшы ў нашай парафіі адбыліся две важныя падзеі.
Дзеці з суполкі “Сябры Марыі”, якія прайшлі фармацыйную падрыхтоўку і згадзіліся прыняць на сябе абавязкі быць сапраўднымі сябрамі Езуса і Марыі, склалі сваю прысягу, ахвяруючы сабе і сваю працу ў рукі Панны Марыі.
Пасля слоў Святога Евангелля 8 кандыдатаў падыйшлі да алтара і пры запаленых свечках, стоячы на каленях, прачыталі акт аддання Найсвяцейшай Панне Марыі. Пасля малітвы святара дзеці яшчэ раз цвёрда паабяцалі выконваць свае абавязкі, падцвердзіўшы свой выбар словамі прысягі. У знак прыняцця на сабе абавязкаў “Сябра Марыі” і далучэння кожнага кандыдата да гэтай суполкі ксёндз Аляксандр Фаміных, якія адпраўляў гэту ўрачыстую Святую Імшу, надзеў кожнаму медалікі з выявай Марыі і Езуса.
Падчас гэтай Святой Імшы таксама былі адноўлены абяцанні ўсіх членаў руху “Чыстыя сэрцы”. Моладзь, а таксама ўсе жадаючы далучыцца да гэтага руху, падышоўшы да алтара, склалі свае абяцанні аб захаванні чысціні да шлюбу.
Пасля Святой Імшы дзеці з суполкі “Сябры Марыі” разам са сваімі бацькамі былі запрошаны ў моладзевы цэнтр на невялікі святочны вечар.
{gallery}http://serebranka.sdb.by/2/images/phocagallery/2010.12.08_Maryi_Bezzagannaj/{/gallery}

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100