Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Распачаўся Адвэнт
Навіны
02.12.2010

28 лістапада мы распачынаем Адвэнт. Адвэнт – гэта час, калі мы чакаем і рыхтуемся да свята Нараджэння Езуса Хрыста. Адвэнт – гэта радасны час, калі мы павінны падрыхтаваць нашы сэрцы, каб сталі домам для Пана Езуса.
Падчас Святой Імшы для дзяцей а 12 гадзіне дзеці прадставілі невялікую сцену, якая раскрывае сутнасць Адвенту.

На пачатку дзяўчынка падыходзіць да алтара са свечкай, ад якой запальвае першую свечку на Адвэнтавым вянку. Гэта свечка надзеі, надзеі на тое, што мы прымем у нашае жыццё Маленькага Езуса, які неўзабаве народзіцца.
Пасля слоў Святога Евангелля дзеці, якія былі апранутыя па вобразу полымя свечак, пад каментарый прадставілі кожную свечку з Адвэнтавага вянка.
Першая свечка Адвэнту называецца Свечкай Парроцтва. Яна сімвалізуе чаканне прыхода Забвіцеля, якое адыбвалася ў далёкай гісторыі. У першую нядзелю Адвэнту святкуем выкананне гэтых прароцтваў – прыход Збавіцеля на зямлю і ў нашыя сэрцы. Таму гэту свечку называюць свечкай надзеі.
Другая свечка Адвэнту называецца Бэтлеемскай свечкай. Яна запальваецца разам з першай у другую нядзелю нядзелю Адвэнту і ўяўляе прыход на зямлю Езуса, Сына Божага, народжанага з Дзевы Марыі. Гэта сімвал падрыхтоўкі да сустрэчы з Дзіцяткам Езусам. Яшчэ гэту свечку называюць свечкай святла.
Трэцяя свечка Адвэнту называецца Свечкай Пастухоў. Яна запальваецца ў трэцюю нядзелю Адвэнту і сімвалізуе радасць, якую перадаў анёл пастухам, пра Нараджэнне Немаўлятка ў яслях. Таму гэта свечка радасці.
Чацвёртая свечка – гэта Свечка Анёлаў. Яна азначае апошні прыход Збавіцеля ў славе з усімі анёламі, каб забраць усіх веруючых на неба. Бог кахае кожнага чалавека і хоча, каб і мы любілі адзін аднаго. Таму апошнюю свечку Адвэнту называюць свечкай любові.
Напрыканцы прадстаўленай сцены акцёры заахвоцілі ўсіх прысутных зрабіць у сваіх дамах Адвэнтавы вяночак, які будзе нагадваць пра надзею, святло, радасць і любоў.   
Таксама падчас гэтай Святой Імшы ў групу міністрантаў нашай парафіі далучыліся новыя кандыдаты. Пасля ўрачыстай малітвы ксёндз Ігар паблагаславіў комжы для новых міністрантаў, якія сёння ўзялі на сябе абавязак служыць верна і годна пры алтары праз складзеныя Богу абяцанні. Старэйшыя міністранты дапамаглі новым міністрантам апрануь асвячоную вопратку. Гэтым усклалі на іх абавязак служыць годна ля алтара Пана, даючы прыклад вернага служэння па вобразу апосталаў. Пасля гэтага моманту ксёндз Аляксандр, які адпраўляў гэту Святую Імшу, запрасіў усіх хлопчыкаў далучыцца да групы кандыдатаў у міністранты.

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100