Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Рэкалекцыі для дзяўчын у вёсцы Багданава.
Навіны
09.11.2010
6-га і 7-га лістапада дзяўчыны з нашай парафіі былі запрошаныя на  рэкалекцыі. Дзякуючы Пану богу і, канешне, намаганням сястры Веранікі, ужо другі раз адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. Местам "дыслакацыі" абрана была вёска Багданава, у парафіі шаноўнага ксяндза Станіслава Лугоўскага.

Тэмай для разважанняў  стаў воблік Бога ў маім жыцці. На працягу двух дзён мы спрабавала аднавіць вобраз Пана з урыўкаў Бібліі, з'яднаць іх у адно цэлае і перанесці гэты вобраз на сябе. Шматлікія заданні ад сястры мелі галоўнай мэтай дапамагчы нам спазнаць Бога ў сваім сэрцы і навокал, а падчас разважанняў і супольнай малітвы можна было падзяліцца сваімі думкамі ўслых з бліжнім і наноў спазнаным Богам.

Два дні праляцелі хутка і вельмі ўтульна, і нягледзячы на тое, што было нас не шмат, несумненна плённа. А за хатнюю ўтульнасць і айцоўскую апеку трэба падзякаваць яшчэ шмат-шмат разоў даражэнькаму айцу Станіславу.

На правах рэкламы запрашаю ўсіх далучацца да нас і ў наступны раз правесці рэкалекцыйны час разам!
 
Матэрыял падрыхтавала Таццяна Шамко
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр