Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Вечныя шлюбы для кл. Станіслава Краўчанка SDB
Навіны
14.09.2010
11 верасня 2010 г. у касцёле святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) сабрат салезіянскай супольнасці Станіслаў Краўчанка склаў вечныя шлюбы на рукі кс. Пятра Біцака SDB, эканома інспекторыі Салезіянскай Усходняй Акругі. 
 

Фармацыю Станіслаў Краўчанка праходзіў у Барунах, Маскве, Копцы і Кракаве (Польшча), Мінску і ў Беллуно (Італія).

Складаючы вечныя шлюбы, сабрат салезіянскай супольнасці, якога праз два гады чакае святарскае пасвячэнне, прамовіў свой дэвіз: «Богу — сэрца, людзям — усмешку, а сабе — крыж».

На ўрачыстай літургіі акрамя маці і родных Станіслава Краўчанкі прысутнічалі таксама браты салезіяне з Беларусі, Расіі, Украіны і Венесуэлы; моладзь з цэнтраў, дзе праходзіў сваю душпастырскую практыку, і аніматары з Польшы.

Віншуючы свайго сабрата, кс. Пётр Біцак падкрэсліў асаблівую ролю маці ў пакліканні Станіслава, бо калыскай кожнага паклікання з’яўляецца сям’я.

Матэрыял сайта Catholic.by  

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100