Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Біскуп Антоні Дзям’янка: Ян Хрысціцель паказаў сваю веліч праз пакорнае выкананне даручанай яму місі
Навіны
25.06.2010

24 чэрвеня 2010 г. мінская парафія Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адзначала парафіяльную ўрачыстасць. У гэты дзень да мясцовых вернікаў і душпастыраў далучыўся дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка, які выказаў радасць з магчымасці маліцца разам з серабранкаўскай парафіяй і атрымаць адпуст.

На пачатку святой Імшы пробашч парафіі кс. Ігар Лашук SDB прывітаў біскупа Антонія Дзям’янку і падзякаваў іерарху за жаданне далучыцца да гэтай урачыстасці. Як адзначыў ксёндз дэкан, з днём успаміну нараджэння св. Яна Хрысціцеля, што адзначаецца 24 чэрвеня, звязана не адна значная падзея парафіі: асвячэнне зямлі пад будаўніцтва капліцы, пачатак яе будаўніцтва і інш.

Гамілію іерарх прысвяціў постаці святога Яна Хрысціцеля, які ахрысціў таго, хто ўстанавіў сакрамэнт хросту. Як падкрэсліў іерарх, гэты святы з’яўляецца прыкладам для сучаснага чалавека ў тым, якім павінен быць сапраўдны хрысціянін. «Ян Хрысціцель паказаў сваю веліч праз пакорнае выкананне даручанай яму місіі і адыход пасля гэтага „ў цень“», — падкрэсліў біскуп Дзям’янка.

Акрамя гэтага іерарх нагадаў пра сур’ёзнае стаўленне Яна Хрысціцеля да маральных каштоўнасцяў. Святы казаў, што чалавек будзе шчаслівым, калі будзе захоўваць нормы, устаноўленыя Богам. Ян Хрысціцель, як адзначыў біскуп, вучыць таксама, каб чалавек зазіраў у глыбіню сябе, каб ставіў перад сабой пытанне, ці ёсць у ім жаданне і імкненне выпрацоўваць у сабе якасці для належнага суіснавання з іншымі. На заканчэнне іерарх заклікаў прысутных прасіць Бога, каб дапамагаў ім развівацца ў добрым, а таксама захоўваць маральныя і хрысціянскія каштоўнасці.

Варта адзначыць, што ў парафіі практыкуецца штодзённая малітва да св. Яна Хрысціцеля.

Сёлета ва ўспамін нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў межах парафіі адбылося яшчэ адно свята — кс. Аляксандр Яшэўскі SDB адзначаў 10-годдзе святарскага пасвячэння. З радасцю віншуем кс. Аляксандра і жадаем Божага благаслаўлення і апекі Марыі Успамогі Хрысціянаў у далейшым пастырскім служэнні.
 
Матэрыял сайта Catholic.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр