Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Першая Камунія 2010
Навіны
18.05.2010
16 мая а 12.00, ў нашай парафіі святога Яна Хрысціцеля адбылася Вялікая Урачыстасць. Моладзь і дзеткі з нашай парафіі ўпершыню прынялі Найсвяцейшы Сакрамэнт да свайго сэрца. Гэта вельмі значная падзея для парафіі, бо колькасць прымаючых налічвала 52 чалавека. Дзень выдаўся прыгожы і вельмі радасны. На пачатку святой імшы ксёндз-пробашч Ігар Лашук звярнуўся да дзяцей і моладзі, каб папрасілі ў бацькоў благаслаўлення.

     “Ў Імя Айца .. і Сына… і Духа святога…” дзеці і модадзь  атрымаўшы благаслаўлення рушылі працэссіяй навокал касцёла, радасна спяваючы і дзякуючы Богу за шматлікія Ласкі. Працэссія уваходзіць і касцёл і дзеці займаюць мейсца ў лаўках.

    Працягваецца Святая Імша, гучыць спеў, урачыста ўбраны касцёл дапамагае лепш перажываць так вялікую падзею. Наступае галоўны момант … і вось Езус з намі, Ён жыве ў сэрцах. Няхай заўсёды будзе праслаўлены!

Падрыхтоўку да Сакрамэнту Першай споведзі праводзілі с. Вераніка Блізнюк і катэхэтка Алена Вячэрская.        
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр