Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У салезіянскіх супольнасцях распачалася візітацыя дарадчыка Генеральнага Настаяцеля SDB
Навіны
15.04.2010
14 красавіка 2010 г. у Беларусь з візітацыяй салезіянскіх супольнасцяў прыбыў дарадчык Генеральнага настаяцеля Таварыства святога Францішка Сальскага (салезіяне) кс. Стэфан Туранскі SDB.

У другі дзень візітацыі, 15 красавіка, кс. Стэфан Туранскі сустрэўся з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў у Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам. На сёння запланаваны таксама сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Марцінам Відавічам, прадстаўнікамі Мінгарвыканкама, а таксама з сёстрамі салезіянкамі, якія працуюць у парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску.

Дадзеная візітацыя дарадчыка Генеральнага настаяцеля таварыства салезіянаў мае на мэце знаёмства з працай салезіянаў, перакананне ў яе адпаведнасці харызме, атрыманай у спадчыну ад заснавальніка таварыства — св. Яна Боска. Візітацыя ўключае не толькі сустрэчы з іерархамі і супольную малітву з субратамі і вернікамі, але таксама сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, з якімі будуць абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва салезіянаў з дзяржавай у сферы выхавання дзяцей і моладзі.

Сёння салезіяне працуюць у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Гродзенскай дыяцэзіі: Мінск, Бараўляны, Раўбічы, Смаргонь, Баруны, Жупраны, Багданава, Дзятлава, Наваельня, Дварэц.

Візітацыя дарадчыка Генеральнага настаяцеля таварыства салезіянаў завершыцца 21 красавіка.
Матэрыял сайта catholic.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр