Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Памяці Благаслаўлёнага Міхала Руа
Навіны
07.04.2010
6 Красавіка Салезіянская супольность адзначае стагоддзе з дня смерці першага паслядоўніка Дона Боско - Благаслаўлёнага Міхала Руа. Ён памёр у сваім пакоі ў Вальдокко ў Турыне сто гадоў таму. Салезіяне прысвячаюць памяці гэтага вялікага прапаведніка, асветніка і рэлігійнага дзеяча год святкавання, які пачаўся 31 студзеня гэтага года і скончыцца Міжнародным Кангрэсам "Жыцце Дона Руа ў Гісторыі", які пройдзе ў Рыме з 29 па 31 кастрычніка ў так званым Салезіаніўме. 

Міхал Руа быў сярод юнакоў, якія першымі прыйшлі да Дона Боско, і стаў яго правай рукой. Міхал Руа вырас у Араторыі ў Вальдокко і  адным з першых адчуў пакліканне да Святарства ў сваім жыцці  і стаў правай рукой Заснавальніка  Супольнасці, жыццёвыя погляды якога ён цалкам падзяляў. "Міхал, мы будзем усё дзяліць напалову" - сказаў яму аднойчы Дон Боско.

"Калі ён стаў кіраваць Кангрэгацыяй, у ёй  налічвалася  700 удзельнікаў, калі памёр - у ёй ужо складалася 4000 чалавек. Ён атрымаў у спадчыну ад Дона Боско 64 Дома ў 6-ці розных краінах, а пакінуў свайму пераемніку  341 Дамы  ў 30 краінах  у Старым і Новым Свеце. Пасля смерці свайго заснавальніка ў 1888 годзе Салезіянскія місіі абмяжоўваліся толькі Патагоніяй ды Вогненай Зямлёй, у 1910 місіі адправіліся ў лясы Бразіліі і Эквадора, дзе жылі індзейцы, затым рушылі ўслед Кітай, Індыя, Егіпет і Мазамбік"- пісаў Брат Офрэй, салезіянін першага пакалення. 

Сярод яго асноўных якасцяў былі - адкрытасць да людзей як у рэлігійнай, так і ў грамадскай дзейнасці і гатовасць да нястомнай цяжкай працы, што адлюстравана ў яго дэвізе "Праца і   ўстрыманне". Ён таксама быў вельмі спачувальным, асаблівай любоўю да самых бедных юнакоў, салезіянскім духам, у адпаведнасці з яго словамі "кожны дом павінен быць араторыем",  гарачым  запалам прапаведніка  і глыбокай пашанай да ўдзельнікаў рэлігійных супольнасцяў.

Дон Руа атрымаў у спадчыну ад Дона Боско жывую цікавасць да жыцця маладых працоўных, а таксама глыбокую пашану да арганізацый, мэтамі якіх з'яўляюцца абарона праў кожнага чалавека.  Быўшы сябрам (з 1875 гады) французскага сацыяльнага рэфарматара Ліёна Армеля, ён аказвае ўсялякую падтрымку шматлікім арганізацыям французскіх працоўных. Ён неаднаразова выяўляў сваю заклапочанасць умовамі жыцця  працоўных-хрысціян Папе Льву XIII, аўтару энцыклікі "Rerum  Novarum". Толькі дзякуючы блажэннаму Міхалу Руа ў Турыне быў арганізаваны першы Каталіцкі Прафзвяз. У шэрагу выпадкаў толькі яму атрымоўвалася "аднавіць мір" пасля забастовак і дамагацца павагі да Асноўных правоў чалавека на аснове справядлівых адносін паміж працаўнікамі і іх наймальнікамі.

Рэпутацыя Святога суправаджала Дона Руа на працягу ўсяго яго жыцця і толькі ўзрасла пасля яго смерці. Папа Павел VI беатыфікаваў яго 29 кастрычніка 1972 года.
На сайце sdb.org можна знайсці інфармацыю аб жыцці і дзейнасці Дона Руа. Хутка з'явіцца  DVD "Дон Руа - паслядоўнік", выпушчаны Місіяй Дона Боско ў супрацоўніцтве з Салезіянскім Гістарычным Інстытутам.

Артыкул сайта Infoans.org перакладзен з ангельскай мовы адмыслова для SDB.by А. Шэвалдышэвай 

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100