Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Пасхальная Вігілія ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля
Навіны
04.04.2010
Вялікая Субота – адна з найвялікшых урачыстасцей у Касцёле каталіцкім, урачыстасць Уваскрасення Хрыста, перамогі Яго над смерцю, а таксама вызваленне чалавецтва ад грахоў. У гэты дзень вернікі аднаўляюць абяцанні, складзеныя некалі падчас Сакрамэнту Хросту, за што Касцёл дае поўны адпуст.

Урачыстасць Вялікай Суботы пачалася ў нашым касцёле ў 20.30. з асвячэння Пасхальнага агню. Падчас урачыстай працэсіі, калі новы Пасхал быў унесяны ў святыню, вернікі запальвалі ад яго свечкі, перадаючы, такім чынам, адзін адному Святло Хрыста.
Затым адбылася літургія слова, калі былі прачытаны ўрыўкі з Кніг Быцця і Зыходу, каб прыпомніць, што свята Пасхі – гэта свята пераходу ад смерці да жыцця і ад граху да святасці.

Урачастую гамілію прамовіў да вернікаў ксёндз-пробашч Ігал Лашук, які узначаліў цэлебрацыю св. Імшы. Ён звярнуў асаблівую ўвагу на Цуд Уваскрашэння Хрыстова, галоўную Праўдуверы кожнага хрысціяніна.
Прапануем вашай увазе аўдыа-варыянт гаміліі, які можна праслухаць, альбо спампаваць (4мб) на нашым сайце: 

Падчас урачыстасці адбыўся таксама Сакрамэнт асвячэння вады і Хросту. Хрысціянская супольнасць прыняла да сябе трох новых членаў.
 
Напрыканцы ксёндз-пробашч павіншаваў усіх прысутных словамі ”Хрыстос Уваскрос!”
 
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з урачыстасці >>>
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр