Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Новыя тэхналогіі, новыя адносіны.
Навіны
28.02.2010
Супадзенне дзвюх падзей - Свята Марыі Успамогі Хрысціянаў і 43-га Сусветнага Дня Сродкаў Масавай Камунікацыі, тэма якога "Новыя тэхналогіі, новыя адносіны садзейнічаюць развіццю культуры павагі, дыялогу і сяброўства" асабліва  важна для салезіянаў. Гэта тэма звяртае ўвагу да таго, як "Сучасныя тэхналогіі спрыяюць фундаментальным зменам не толькі  ў сродках сувязі, але і ў чалавечых адносінах".
 
У сваім пасланні Бенедыкт ХVI звяртаецца да моладзі, запрашаючы маладых людзей "адкрыцца" на ўжыванне новых тэхналогій, каб абвяшчаць надзею на Бога,які стаў Чалавекам.

У пасланні Папы мы бачым тыповы для салезіян падыход - давер да моладзі і заклік да евангелізацыі "новага тэхнаглагічнага кантынента". Святы Айцец Бенедыкт піша: "Я ўсведамляю існаванне  так званага “лічбавага пакалення” і я жадаў бы падзяліцца з ім думкамі пра велізарны патэнцыял новых тэхналогій  для паляпшэння паразумення паміж народамі і ўмацаванні салідарнасці.  Новыя тэхналогіі і новыя адносіны  павінны натхняць нас на тое, каб творча і адказна падысці да праблемы адукацыі і евангелізацыі на новай віртуальнай "спартовай пляцоўцы".  Папа адзначае: "Менавіта вам, моладзі, трэба ўзяць на сябе адказнасць за евангелізацыю "лічбавага кантынента".

Тое што свята Марыі супаў з Днём Сродкаў Масавай Камунікацыі мае адмысловую важнасць. Марыя ведала,як успрыняць Слова і даць яго свету. Папа заклікае моладзь несці евангелле сваім аднагодкам.   "Вы ведаеце іх страхі,надзеі і расчараванні. Для іх Добрая Вестка пра Бога, які стаў чалавекам, пакутаваў, памёр і паўстаў з мёртвых, каб выратаваць людзей, будзе найвялікшым Дарам”.

Салезіяне прысвячаюць гэты Дзень Камунікацыі, які запрашае даручыць "тэхналагічны кантынент" Марыі  Успамозе Хрысціянаў, якая стаяла ў вытокаў  іх супольнасці і з якой злучана ўся гісторыя Кангрэгацыі Дона Боска.

 Дараднік па сувязях з грамадскасцю брат Філібэрта Ганзалес SDB
Артыкул сайта Infoans.org перакладзен з ангельскай мовы адмыслова для SDB.by А. Шэвалдышэвай
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр