Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Дзень духоўных сустрэч у Мінску
Навіны
26.02.2010
25 лютага 2010 г. у капліцы святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбыўся дзень духоўных сустрэч святароў, законнікаў і законніц, якія працуюць у парафіях Мінскай вобласці. Сустрэчу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

У межах дня духоўных сустрэч арцыпастыр нагадаў прысутным пра важнасць правядзення ў парафіях велікапосных набажэнстваў, якія спрыяюць глыбокаму перажыванню Вялікага посту. Між іншым, Мітрапаліт звярнуў увагу на станоўчы ўплыў і евангелізацыйны сэнс інсцэніровак Мукі Пана, якія дазваляюць і акцёрам, і гледачам нібы прысутнічаць пры тых страшных дзеях, якія былі неабходны для збаўлення чалавецтва. Іерарх таксама заклікаў душпастыраў арганізаваць у парафіях рэкалекцыі і забяспечыць вернікам магчымасць велікоднай споведзі.

Адной з тэмаў, абмеркаваных падчас сустрэчы, стала падрыхтоўка да сужэнства і правільнае афармленне перадшлюбных пратаколаў.

На заканчэнне Вялікага посту падчас святой Імшы Хрызмы па традыцыі адбываецца асвячэнне святых алеяў, а таксама аднаўленне абяцанняў, дадзеных Богу падчас святарскіх пасвячэнняў. Сёлета асвячэнне алеяў у магілёўскай катэдры адбудзецца 30 сакавіка ў 10.00, у мінскай архікатэдры — 1 красавіка ў 10.00.

Былі таксама аб’яўлены даты правядзення восеньскіх рэкалекцый для святароў, якія пройдуць у два туры: 21–24 і 27–30 верасня. Між іншым, беларускія святары былі запрошаны на рэкалекцыі, арганізаваныя Папскай радай «Cor Unum», якія будуць праходзіць у Чэнстахове (Польшча) з 29 лістапада па 3 снежня гг.
Матэрыял сайта catholic.by
Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з мерапрыемства >>>
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр