Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Кансэкраваныя асобы аднавілі абяцанні, складзеныя Богу
Навіны
04.02.2010

4 лютага 2010 г. у мінскай капліцы святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат) адбылася сустрэча кансэкраваных асоб, якія нясуць служэнне ў парафіях Мінскай вобласці. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Літургію канцэлебравалі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка і прысутныя законнікі.

У гаміліі арцыпастыр параўнаў манаскія супольнасці з рознымі кветкамі, якія растуць на адным полі. Законнікі і законніцы, па словах Мітрапаліта, з’яўляючыся прадстаўнікамі розных манаскіх ордэнаў, кангрэгацый і таварыстваў, праз служэнне ў духу сваіх заснавальнікаў узбагачаюць і ўпрыгожваюць Касцёл Божы падобна кветніку.

Спасылаючыся на словы Бэнэдыкта XVI, з якімі Пантыфік звярнуўся да кансэкраваных асоб, сабраных у ватыканскай базыліцы святога Пятра 2 лютага, арцыбіскуп нагадаў, што «кансэкраваная асоба з’яўляецца свайго роду „мастом“ да Бога».

Падчас святой Імшы прысутныя законнікі і законніцы «ў духу ўдзячнасці за дар выбрання і паклікання» аднавілі свае абяцанні, якія некалі склалі Богу, каб аддана служыць Яго справе збаўлення. «Стаім тут разам са святым Касцёлам і ў еднасці з усімі кансэкраванымі асобамі ўсяго свету аднаўляем складзеныя Табе, Пане, абяцанні і шлюбы: чысціні, убоства і паслухмянасці», — ва ўнісон прамаўлялі прадстаўнікі розных манаскіх супольнасцяў.

Духоўным узбагачэннем для ўдзельнікаў сустрэчы была таксама прыватная малітва, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і канферэнцыя, прысвечаная тэме кансэкраванага жыцця.
 
Матэрыял сайта Catholic.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр