Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Працоўны візіт Мітрапаліта Кандрусевіча ў Аўстрыю і Германію завяршыўся ўдзелам ва ўрачыстасцях сале
Навіны
03.02.2010

Пасля завяршэння працоўнага візіту ў Аўстрыю, прысвечанага абмеркаванню кірункаў супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннай дзейнасці, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дырэктар «Нацыянальнага Карытас» кс. Віктар Гайдукевіч SDB накіраваліся ў Мюнхен, дзе 31 студзеня 2010 г., ва ўспамін св. Яна Боска, прынялі ўдзел ва ўрачыстасці салезіянскай сям’і.

Святочная праграмма складалася з дзвюх частак. Першая з іх была прысвечана дыскусіі на тэму сацыяльнага адчужэння моладзі. У абмеркаванні дадзенай праблемы прынялі ўдзел прадстаўнікамі розных галін сацыяльнага сектара і разнастайных грамадскіх арганізацый. Галоўнай мэтай дыскусіі было прадстаўленне складанай сітуацыі моладзі ва ўсім свеце, асабліва мігрантаў, і спосабаў барацьбы з ёю. Між іншым, былі прадстаўлены праекты па барацьбе з сацыяльным адчужэннем моладзі, якія рэалізуюцца ксяндзамі з Кангрэгацыі святога Францішка Сальскага (салезіяне) у супрацоўніцтве з баварскімі ўладамі і дабрачыннымі фондамі.

Другою часткаю святкавання стала ўрачыстая літургія ў касцёле святога Вольфганга. Узначаліў святую Імшу і прамовіў гамілію новапрызначаны Генеральны Вікарый Мюнхенскай дыяцэзіі кс. доктар Пітэр Беер.

Мітрапаліт Тадевуш Кандрусевіч, які канцэлебраваў гэтую святую Імшу, скіраваў прывітальнае слова да прысутных прадстаўнікоў салезіянскай сям’і. У сваёй прамове беларускі арцыпастыр падкрэсліў, як важна, каб Бог заўсёды пасылаў такіх людзей, як кс. Боска, які прысвяціў сваё жыццё выхаванню моладзі — будучыні Касцёла. Мітрапаліт пажадаў усім, хто займаецца выхаваннем моладзі, Божага благаслаўлення і вытрымкі ў гэтай нялегкай і вельмі адказнай працы. Напрыканцы ўрачыстай літургіі арцыбіскуп Кандрусевіч удзяліў прысутным благаслаўленне рэліквіямі св. Яна Боска.

Пасля Эўхарыстыі ўсе былі запрошаны на святочны абед, тэатральную пастаноўку і іншыя мерапрыемствы, якія адбываліся ў будынку салезіянскага дома ў Мюнхене.

У гэты ж дзень Мітрапаліт Кандрусевіч і дырэктар «Нацыянальнага Карытас» наведалі арцыбіскупа Мюнхенскага і Фрайзінгскага Рэйнхарда Маркса па яго запрашэнні. Падчас сустрэчы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Баварыі выказаў зацікаўленасць у падтрымцы дабрачыннай дзейнасці, якая здзяйсняецца структурамі Каталіцкага Касцела ў Беларусі. Мітрапаліт Кандрусевіч, між іншым, запрасіў арцыбіскупа Маркса наведаць Беларусь. Нямецкі іерарх не выключыў магчымасці здзейсніць візіт у нашу краіну ў бліжэйшай будучыні, каб бліжэй пазнаёміцца са структурамі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, яго душпастырскай і дабрачыннай дзейнасцю.
 
Матэрыял сайта catholic.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр