Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Мітрапаліт Кандрусевіч падчас візіту ў Германію абмяркуе кірункі супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннай
Навіны
26.01.2010

24 студзеня 2010 г. распачаўся візіт у Германію Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і дырэктара «Нацыянальнага Карытас» у Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB. Падчас візіту, які будзе працягвацца да 31 студзеня, адбудзецца шэраг сустрэч з прадстаўнікамі «Renovabis» і нямецкага «Карытас» для абмеркавання кірункаў супрацоўніцтва ў сферы дабрачыннай дзейнасці ў Беларусі.

25 студзеня Мітрапаліт Кандрусевіч і кс. Віктар Гайдукевіч наведалі цэтральнае бюро «Карытас» Мюнхенскай архідыяцэзіі, якое знаходзіцца ў Мюнхене. Падчас сустрэчы з дырэктарам бюро кс. прэлатам Гансам Ліндэнбергерам і адказным за правядзенне праектаў за мяжой Губертам Янасам былі закрануты пытанні адносна структуры «Карытас» Мюнхенскай архідыяцэзіі, адметнасцю якой з’яўляецца арганізацыя парафіяльных аддзяленняў «Карытас». Ксёндз прэлат Ганс Ліндэнбергер падзяліўся поспехамі і праблемамі ў працы гэтага кірунку, а таксама прадставіў дырэктару «Нацыянальнага Карытас» у Беларусі распрацоўкі ў дадзенай сферы, якія могуць стаць добрай базай для арганізацыі парафіяльных «Карытас» у беларускіх дыяцэзіях. Акрамя гэтага, былі абмеркаваны праекты, што плануецца рэалізаваць у бліжэйшым часе ў Беларусі.

У межах сустрэчы арцыбіскуп Кандрусевіч і кс. Гайдукевіч паінфармавалі прысутных, як адбываецца фармацыя моладзі і сем’яў у Беларусі, а таксама мелі магчымасць параўнаць сваю душпастырскую працу з той, якая вядзецца ў гэтай сферы ў Мюнхене. З гэтай нагоды дырэктар мясцовага Цэнтра пастаяннай фармацыі розных груп вернікаў кс. Альфонс Фрыдрых запрасіў членаў беларускай дэлегацыі наведаць цэнтр.

Падчас наведвання аднаго з парафіяльных аддзяленняў «Карытас» у Мюнхене Мітрапаліт Кандрусевіч і кс. Гайдукевіч маглі непасрэдна пазнаёміцца з працай дадзенага адгалінавання, а таксама ўбачыць, на чым базуецца і ў якіх кірунках ажыццяўляецца гэтая дзейнасць. У размове з кіраўніком парафіяльнага аддзялення «Карытас» спадаром Гюнтэрам Краусам беларуская дэлегацыя была дэтальна паінфармавана аб працы з канкрэтнымі групамі патрабуючых людзей. Як падкрэслілі дырэктар «Карытас» Мюнхенскай архідыяцэзіі і кіраўнік вышэйзгаданага парафіяльнага «Карытас», менавіта парафіяльныя структуры, дзе ёсць непасрэдны кантакт з патрабуючымі, з’яўляюцца галоўнай базай дабрачыннай дзейнасці. 

У гэты ж дзень беларускі іерарх і дырэктар «Нацыянальнага Карытас» у Беларусі сустрэліся з намеснікам кансорцыума «MDG: Die Berater, Kompetenz bei Veränderungen» спадаром Стэфанам Эс. Падчас сустрэчы была абмеркавана магчымасць атрымання кансультацыі ў галіне дабрачыннай працы, а таксама ў сферы сродкаў масавай інфармацыі і выдавецкай дзейнасці. Прадстаўнікі кансорцыума пазнаёміліся з афіцыйным парталам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by, пры гэтым адзначыўшы прафесіяналізм стваральнікаў старонкі.

Кансорцыум «MDG Medien-Dienstleistung GmbH» — гэта арганізацыя пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Германіі, якая ўжо больш за 30 год працуе ў галіне індывідуальных і інавацыйных паслуг для распрацоўкі і кантролю за працэсам змянення структур арганізацый рознага характару, асабліва ў распрацоўцы стратэгій, кансультацыі персаналу, лічбавай камунікацыі, даследаванняў розных слаёў грамадства і іх стаўлення да Касцёла.
 
Матэрыял сайта catholic.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр