Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Клопат пра гаіцянскіх дзяцей — клопат пра будучыню нацыі
Навіны
25.01.2010

«Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (Мц 25, 40). Менавіта гэтыя словы Езуса, прамоўленыя Ім амаль дзве тысячы год таму, натхнялі арганізатараў і ўдзельнікаў дабрачыннай акцыі на дапамогу дзецям, якія сталі ахвярамі землятрусу на Гаіці. Дадзенае мерапрыемства адбылося 24 студзеня 2010 г. у парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранкаўскі дэканат).

Штуршком да правядзення акцыі стала паведамленне інспектара Усходняй акругі салезіянаў кс. Джэзэппэ Пэлліццары: на Гаіці па прычыне прыродных катаклізмаў загінулі тры салезіяніны і быў разбураны цэлы будаўнічы комплекс, дзе працавалі ксяндзы з Кангрэгацыі святога Францішка Сальскага (салезіяне) і сёстры з Кангрэгацыі Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (салезіянкі). З-за землятрусу пад развалінамі школы аказаліся дзеці. Паводле апошніх афіцыйных даных, загінулі каля 500 дзяцей.

Ксяндзы салезіяне, якія працуюць у Мінску, з мэтай дапамогі ахвярам землятрусу на Гаіці вырашылі правесці дабрачынную акцыю менавіта ва ўспамін св. Францішка Сальскага, «салодкага» доктара Касцёла. Кожны жадаючы змог пачаставацца блінамі з мёдам і скласці свае ахвяраванні для дзяцей Гаіці, якія ў гэтыя дні знаходзяцца ў цяжкім становішчы і перажываюць страту блізкіх людзей. «Можа, мёд святога Францішка і бліны ala-Лашук дапамогуць хоць аднаму дзіцяці — і за гэта будзем удзячныя Богу», — падкрэсліў кс. Ігар Лашук SDB, пробашч серабранкаўскай парафіі.

У дабрачыннай акцыі прынялі ўдзел шматлікія парафіяне. Многія вернікі прыходзілі цэлымі сем’ямі, каб за кубкам гарачай гарбаты і смачнымі блінамі ва ўтульнай зале моладзевага цэнтра пабыць разам і ў той жа час праз свае ахвяраванні аказаць хоць невялікую дапамогу гаіцянскім дзецям, якія ў сённяшнія дні пазбаўлены ўсяго гэтага.

Па словах кс. Ігара Лашука, «дзеці — гэта будучыня кожнай нацыі», а праз аказанне падтрымкі самым малодшым мы можам унесці невялікі ўклад, каб уратаваць будучыню гаіцянскага народа.

Далучыліся да гэтай высакароднай справы таксама журналісты, якія наведалі мерапрыемства. Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі з радасцю пачаставаліся блінамі і склалі свае ахвяраванні для дзяцей Гаіці.

Сабраныя ахвяраванні будуць накіраваны ў Фонд салезіянскай салідарнасці.
 
Матэрыял сайта: catholic.by
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр