Адрас: вул. Пляханава, 28 к1,
  Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл +375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку

Кожны год у актаву Нараджэння Пана ксяндзоў салезіянаў і сёсцёр салезіянак, якія працуюць у мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранкаўскі дэканат), наведваюць іх бацькі. Сёлета ў гэтай каляднай сустрэчы, якая адбылася 26 снежня 2009 г., прымаў удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Напачатку арцыпастыр падзякаваў прысутным бацькам за іх дзяцей — святароў і сясцёр законных, якія сёння нясуць служэнне на хвалу Божую і на карысць усяго Касцёла. Пасля супольнай малітвы і прачытання ўрыўку са Святога Пісання, Мітрапаліт падзяліўся з усімі прысутнымі белым хлебам. Бацькі ж з цеплынёю ў сэрцы і позірку падыходзілі да сваіх дзяцей, якіх некалі падтрымалі ў хвіліну выбару свайго паклікання.

Сустрэча прайшла ў сямейнай атмасферы і з калядным настроем, а ўвекавечыў гэты дзень супольны здымак.
 
Матэрыял сайта catholic.by
Таксама на сайце прадстаўлены Фотарэпартаж>>>

Апошнія аднаўленні

© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску