Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Выйшла новая версія афіцыйнага сайта Рымска-Каталіцкага Касцёла на Беларусі Catholic.by
Навіны
01.10.2009
29 верасня 2009 г. Касцёл у Беларусі адзначае важную дату — патранальную ўрачыстасць святога Арханёла Міхала. У гэтым годзе яна яшчэ і сімвалічная, бо 20 гадоў таму распачалося адраджэнне Касцёла ў Беларусі — новы важны этап у гісторыі хрысціянства на нашай зямлі, аднаўленне яе аблічча. Гэту падзею мы хочам адзначыць выхадам у свет новай версіі інтэрнэт-партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by. Сайт стаў больш сучасным і прафесійным, а яго структура — больш яснай і лагічнай. Наведвальнікі змогуць своечасова атрымоўваць інфармацыю не толькі з Беларусі, але і з Апостальскай Сталіцы, а таксама знаёміцца з жыццём Каталіцкага Касцёла за мяжой. Гэтаму спрыяе раздзяленне сайта на тры сегменты: Беларусь, Ватыкан, замежжа. З’явілася магчымасць атрымання відэанавінаў з жыцця Каталіцкага Касцёла ў свеце, дзякуючы ватыканскаму відэасэрвісу «H2O». Дарэчы, на першай старонцы сайта можна знайсці прамыя спасылкі на ватыканскія СМІ. У раздзеле «Анонсы» можна пазнаёміцца з падзеямі, якія адбудуцца ў Касцёле ў бліжэйшы час.

З’явіўся абсалютна новы раздзел «Апостальская Сталіца», дзе ўтрымліваецца падрабязная інфармацыя аб дзейнасці Святога Айца, Рымскай курыі, дыпламатыі Каталіцкага Касцёла, статыстычныя даныя.

Дзякуючы віртуальнай карце з’явілася магчымасць знайсці кожную з больш за 600 каталіцкіх парафій у Беларусі і атрымаць інфармацыю пра яе дзейнасць, расклад набажэнстваў і кантактныя даныя.

У Беларусі дзейнічаюць шматлікія манаскія супольнасці і рухі свецкіх. З іх дзейнасцю і гісторыяй можна пазнаёміцца ў раздзеле «Касцёл у Беларусі».

Раздзел «Канферэнцыя Біскупаў» змяшчае падрабязную інфармацыю аб іерархах Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, а таксама структуру Канферэнцыі, у склад якой уваходзяць разнастайныя камісіі, рады і секцыі.

«Літургічны каляндар» дапаможа вернікам атрымаць інфармацыю пра пэўнага святога, успамін або свята, якое прыпадае на дадзены дзень. У «Бібліятэцы» наведвальнік знойдзе тэкставыя версіі кніг, падрыхтаваных каталіцкім выдавецтвам «Pro Christo», а таксама «Тлумачальны слоўнік» складаных тэалагічных і літургічных тэрмінаў.

У раздзеле «Для СМІ» журналісты змогуць знайсці здымкі іерархаў паліграфічнай якасці.

Адным з сегментаў партала стаў «Фотасервіс», у якім змешчаны фотарэпартажы з важных касцёльных мерапрыемстваў.

Спадзяёмся, што адноўлены сайт стане важным унёскам у беларускую медыяпрастору і медыякультуру і дапаможа вам, дарагія наведвальнікі, больш глыбока, якасна і хутка пазнаваць жыццё Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і прымаць у ім удзел.
 
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр