Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
У парафіі Святога Яна Хрысціцеля адбываюцца набажэнствы ў інтэнцыі святароў
Навіны
01.10.2009
Кожны першы чацвер месяца ў мінскай парафіі Святога Яна Хрысціцеля на працягу дня адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі святароў і ўсіх, хто адказаў на Божы заклік да асаблівага служэння. Сёння, 1 кастрычніка 2009 г., пасля традыцыйнай адарацыі пробашч парафіі кс. Ігар Лашук SDB будзе цэлебраваць святую літургію (19.00) за членаў апостальскага руху «Маргарытка», сутнасцю якога з’яўляецца штодзённая малітва за канкрэтнага святара або законную сястру.

Каталіцкі Касцёл ва ўсе вякі заклікаў хрысціянскую супольнасць падтрымліваць малітваю святароў, якія, як сказана ў Святым Пісанні, з народа ўзяты і для яго пастаўлены. Вернікі, уступаючы ў гэты апостальскі рух, бяруць на сябе абавязак да канца свайго жыцця маліцца за канкрэтнага Божага абранніка. Святар жа, за якога складваецца такая малітва, у сваю чаргу моліцца за гэтых асобаў.

«Вельмі важна, што моляцца за пакліканых! Асабліва падчас адарацыі. — падкрэслівае кс. Ігар Лашук. — Гэта адна з наймацнейшых малітваў на зямлі, якая можа пераадолець усе скалы. Аднак чалавек павінен не толькі ў гэта паверыць, але і чыніць гэта. Можна пераконваць у гэтым увесь свет, але важна адказаць самому сабе: ці я сам раблю так? Я заўсёды стаўлю перад сабою гэтае пытанне. Якая мая адарацыя? Якая мая малітва? Што я раблю ў гэтым накірунку?».

Запрашаем прыняць удзел у ціхай адарацыі і святой Імшы.

Матэрыял сайта Catholic.by

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр