Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Урачыстасць Унебаўзяцця ў Раўбічах
Навіны
15.08.2009

15 жніўня 2009 г. ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на могілках каля касцёла святога Мацвея ў Раўбічах, дзе цяпер знаходзіцца музей, адбылася святая Імша, якую целебраваў пробашч раўбіцкай парафіі кс. Ігар Лашук SDB. Вернікі, якіх было прыкладна 40 чалавек, пад аховай мясцовай міліцыі маліліся пры копіі цудатворнага абраза Маці Божай Карміліцы,каранаванага на гэтым месцы 3 гады таму.

Нажаль вернікі не мелі магчымасці маліцца нават на прыступках былой святыніі - з прычыны "рамонтных прац", якія павінны былі праводзіцца звонку касцёла. З гэтай жа прычыны не было магчымасці і прайсці традыцыйнай працэсіяй навокал касцёла.

Лёс касцёла святога Мацвея ў Раўбічах, узведзенага на ахвяраванні вернікаў у 1862 г. (парафія тут дзейнічае з 1650 г.), на працягу ўсёй гісторыі яго існавання быў складаным. У 1866 г. святыня была забрана і перароблена ў праваслаўную царкву. У 1917 г. вернуты каталікам касцёл перастае дзейнічаць з-за пераследу рэлігіі з боку савецкай улады. У часы вайны святыні былі нанесены значныя пашкоджанні, а ў 1930 г. знесена капліца на могілках У 1978 г. касцёл быў адрэстаўраваны і аддадзены пад музей беларускага народнага мастацтва.

Па ініцыятыве пробашча парафіі а. Ігара Лашука каля раўбіцкіх могілак будуецца парафіяльны дом, дзе вернікі будуць мець магчымасць збірацца на малітву да таго часу, пакуль святыня не будзе вернута яе сапраўдным уладальнікам. Кожны 15-ы дзень месяца праз заступніцтва Маці Божай Карміліцы ўзносяцца малітвы за людзей добрай волі, якія сваёй ахвярай і малітвай дапамагаюць здзяйсненню гэтай высакароднай справы.

 Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з урачыстасці.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр