Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Навіны
14.08.2009

15 жніўня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтая традыцыя распаўсюджана ва ўсім хрысціянстве, хоць пра апошнія дні жыцця, пра смерць і ўнебаўзяцце Маці Божай у Евангеллі згадак няма. Няма ні магілы Марыі, ні Яе рэліквій, у сувязі з чым няма нейкага аднаго асаблівага месца Яе культу.

Таямніцу ўзяцця Марыі ў неба з целам і душой абвясціў як догмат веры 1 лістапада 1950 г. Папа Пій XII. Папа верыў, што абвяшчэнне новага марыйнага догмату стане вялікім імпульсам да развіцця культу Маці Божай, і гэта накіруе свет на добры шлях. Свята, якое ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай, называлася «Памяццю Святой Марыі», змест яго быў звязаны з Яе «нараджэннем для неба». У хуткім часе яно было перайменавана ва «Успенне Марыі» (V ст.), «Пераход» (VІ ст.), а потым «Унебаўзяцце» (VІІІ ст.). З VІ ст. на Усходзе 15 жніўня пачало адзначацца свята «шлях Марыі дадому». Урачыстасць святкуецца як католікамі, так і праваслаўнымі хрысціянамі — свята Успення Багародзіцы.

Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года. У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах Еўропы, у гэты дзень у касцёлах асвячаюць плёны новага ўраджаю (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну), а таксама зёлкі і кветкі. Букеты асвечаных раслінаў заносяць дамоў і высушваюць. Іх прызначэнне — ахоўваць ад хваробаў і прыносіць благаслаўленне хатняй гаспадарцы.

Матэрыял сайта catholic.by
 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100