Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Зварот кардынала Тарчызіо Бэртонэ да ўдзельнікаў сустрэчы моладзі ў Мінску
Навіны
23.06.2009
Дастойнаму пробашчу
парафіі святога Яна Хрысціцеля
кс. Ігару Лашуку SDB
Мінск, Беларусь 


  
Шаноўны ксёндз Ігар,

 

Мне стала вядома, што 21 чэрвеня гэтага года ў вашай парафіі святога Яна Хрысціцеля адбудзецца сустрэча моладзі з нагоды першай гадавіны, што мінула з майго візіту да вас, калі я асвяціў першы камень касцёла, які з’яўляецца для вас сапраўдным домам, дзе ў еднасці збіраецца хрысціянская супольнасць як сапраўдная сям’я дзяцей Божых.

У той дзень я падзяліў з вамі радасць сумеснага прабывання ў прысутнасці Пана, каб разам маліцца і слухаць словы праўды і жыцця, падобна да натоўпаў, што былі захопленыя вучэннем Езуса.

Сёння я пішу вам здалёк як ваш сябра, каб запытацца, як прайшоў гэты год і ці добра вы скарысталі блізкія адносіны з Хрыстом — верным Настаўнікам сапраўднай свабоды?

Тады я казаў вам, што, каб прыцягнуць людзей да сябе, Езус не падманвае іх цудамі і лёгкімі поспехамі, не кліча іх на шлях прыемнасцяў, грошай і ўлады, але дае ім магчымасць жыць ва ўнутранай свабодзе. Хто слухае Езуса і ідзе за Ім, той развівае якасці, дабратворныя для яго самога і для ўсёй супольнасці: такі чалавек пакорны, але рашучы, уважлівы да іншых і гатовы да служэння, адкрыты і пачцівы, не агрэсіўны, канструктыўны, здольны адмовіцца ад уласнай выгоды, адважны ў сведчанні аб Божым імені, аб Яго сапраўдным абліччы, абараняючы яго ад фальшывых уяўленняў і ўпрыгожванняў, казаў я вам 21 чэрвеня мінулага года.

Гэтак жа, як вашыя святары і выхавацелі, я таксама жадаю бачыць вас шчаслівымі ў будаўніцтве вашай будучыні, будучыні вашых сем’яў, вашай супольнасці, вашай Радзімы. Тэма, якую вы выбралі для вашай сустрэчы, узятая з прароцкага бачання: «Потым убачыў я новае неба і новую зямлю» (Ап 21, 1), і добра адлюстроўвае надзею, што жыве ў сэрцах маладых людзей, супрацоўнікаў Хрыста, якіх вядзе Ягонае слова, — надзею на новы свет, у якім вы будзеце жыць.

Магутнае заступніцтва вашага Апекуна святога Яна Хрысціцеля, а таксама ўважлівы і поўны любові клопат вашых святароў і выхавацеляў няхай вядуць вас на добрую дарогу і няхай учыняць вас таксама пасланцамі Евангелля.

З любоўю благаслаўляю ваш сход і дасылаю сваё братняе прывітанне.

Ватыкан, 19 чэрвеня 2009 г.


Кардынал Тарчызіо Бэртонэ
Дзяржаўны Сакратар
Яго Святасці

Матэрыял сайта catholic.by

 
© 2006-2013 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр

Rating All.BY Каталог TUT.BY Rambler's Top100