Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Свята у гонар св. Яна Хрысціцеля
Навіны
22.06.2009
21 чэрвеня было адзначана ў нашай парафіі дзвюмя незвычайнымі падзеямі: па-першае, у гэты дзень мы святкавалі першую гадавіну візіта ў нашу парафію Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы Бэнедыкта 16 кардынала Тарчызіо Бертоне. З гэтай нагоды было перанесена наша парафіяльнае свята святога Яна Хрысціцеля, якое замест 24 чэрвеня таксама адзначалася 21-га.

Святочная праграма была падзелена на дзве часткі. Першую склала святая Імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Яго Эксцэленцыя Тадэвуш Кандрусевіч.  Упершыню святая Імша адбылася ў нашай парафіі нават не на сходах касцёла, які будуецца, а ўжо з ягоных мурах, на тым месцы, дзе, спадзяемся, у хуткім часе, будзе знаходзіцца алтар.  Наш замежны госць, Кардынал Тарчызіо Бертонэ, таксама быў думкамі і малітвамі з намі, і да таго ж даслаў нам вельмі ветлівае слова прывітання.
Пасля Імшы адбылася працэсія Божага Цела, у якой удзельніччалі ўсе вернікі.


Другая, забаўляльная частка праграмы мела назву “Вясёлае мястэчка” і  складвалася са шматлікіх гульняў: можна было пахадзіць на хадулях, паперацягваць канат, паспаборнічаць у дартс, і г.д.  Для тых, хто згаладаўся, быў наладжаны продаж шашлыкоў і блінчыкаў а-ля Лашук, як іх назваў наш Арцыпастыр. Дарэчы, ён сам актыўна ўдзельнічаў ва ўсіх мерапрыемствах, і нават сам гандляваў ежаю (блінчык ад Арцыбіскупа = 30$, быў арганізаваны аўкцыён).


Напрыканцы была паказана невялічкая сцэнка пра “новае неба і новую зямлю” – гэтыя словы са Святога Пісання былі дэвізам усяго свята. Услед за Янам Хрысціцелем вернікі перайшлі праз новы касцёл, дзе атрымалі невялічкія сувеніры.
Увесь дзень нас суправаджала жывая музыка і спевы ад “Небасхіла”.


Надвор’е таксама не падвяло: маленькі дожджык, каб не расслабляліся, і сонейка, каб парадаваць.

Выказваем за ўсе атрыманыя ласкі шчырую падзяку Пану Богу, усім нашым гасцям, удзельнікам, і арганізатарам гэтага цудоўнага свята.
 Матэрыял падрыхтавала Наталля Жданоўская
 
Прапануем Вашай увазе: Фотаздымкі з Сустрэчы>>>
 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр