Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
"Кубак Дона Боска" адбыўся! ФК "Савіа" - фіналіст.
Навіны
08.06.2009
У суботу 6 чэрвеня 2009 г. на стадыёне «ФАК-Серабранка» адбыўся турнір па міні-футболе «Кубак Дона Боска» для падлеткаў 13–15 гадоў, арганізаваны парафіяй св. Яна Хрысціцеля.

 


 У спаборніцтвах прынялі ўдзел чатыры каманды:

  • ФК "Савіа Серабранка" з парафіі Святога Яна Хрысціцеля,
  • каманда з парафіі Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл),
  • "Тэрмінатар" з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка),
  • футбольная каманда царквы «Новае жыццё».

Зпачтаку турнір праводзіўся ў межах групавой сістэмы, калі кожная каманда іграла на ачкі. А пасля былі праведзеныя так званы "суцяшальны" фінал - матч за 3-е месца, і напрыканцы - фінальная сустрэча. Прапануем вашай увазе вынікі, з якімі скончыліся сустрэчы:

  1. "Тэрмінатар" — "Савіа" — 3:2
  2. «Новае жыццё» — Чырвоны касцёл — 5:1
  3. "Савіа" — Чырвоны касцёл — 6:1
  4. "Тэрмінатар" — «Новае жыццё» — 1:0
  5. "Савіа" — «Новае жыццё» — 6:0
  6. "Тэрмінатар" — Чырвоны касцёл — 7:2
  7. матч за 3-е месца: «Новае жыццё» — Чырвоны касцёл — 9:1
  8. ФІНАЛ - "Тэрмінатар" — "Савіа" — 2:1

Кожная каманда, якая прыняла ўдзел у спаборніцтвах агрымала ганаровую грамату з рук пробашча парафіі св. Яна Хрысціцеля кс. Ігара Лашука а таксама ксяндза-інспектара Усходняй Акругі Джузеппе Пеліцарі, які ў гэты час прабываў у нашай парафіі.

  У выніку ІІІ месца заняла каманда царквы «Новае жыццё», ІІ — ФК "Савіа" з парафіі Святога Яна Хрысціцеля. Пераможцамі І турніру па міні-футболе «Кубак Дона Боска» і ўладальнікамі кубка стала каманда "Тэрмінатар" з парафіі Найсвяцейшай Тройцы.

У асобных намінацыях на спаборніцтвах былі адзначаныя:

  • «Лепшы брамнік» — Вадзім Сакаў,
  • «Лепшы бамбардзір» — Сяргей Магакелаў, 
  • «Лепшым гульцом» па выніках турніру стаў Віталь Батвінік.

Шчыра дзякуем арганізатарам спаборніцтваў а таксама ўсім камандам-удзельніцам! І зразумела, ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ - каманду "Тэрмінатар" з парафіі Найсвяцейшай Тройцы (Залатая Горка)!


Пасля ўручэння ўзнагародаў, кожны удзельнік турніру быў запрошаны на  салодкі пачастунак у Цэнтры Моладзі імя св. Яна Боска.

Спадзяемся, што гэты турнір быў першым крокам ў развіцці такіх мерапрыемстваў, пачаткам сапраўды вялікіх спаборніцтваў, якія мы плануем арганізаваць ужо восенню гэтага года. Таму чакайце працягу і да хуткай сустрэчы! І зразумела, балейце за нашых хлапцоў з ФК "Савіа"!

Прапануем вашай увазе: Фотаздымкі з турніру.

Глядзіце таксама: Відэа-сюжэт "Ангел-ТВ" пра спаборніцтвы "Кубак Дона Боска" >>>

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр