Адрас:вул. Пляханава, 28 к1,
 Мінск, Рэспубліка Беларусь
☎капл+375 17 3679386
☎канц +375 17 3683856
E-mail: serebranka@sdb.by

 

 
 

 

 

 

Першая Кантакт Для друку
Belarusian English Italian Polish Russian
Банэр
Банэр
Банэр
Банэр
Першая Камунія для дзяцей і моладзі
Навіны
03.06.2009

24 мая ў нашай парафіі св. Яна Хрысціцеля, што на Серабранцы, было адразу два прыгожых свята.
Першае – Маці Божай Успамогі хрысціянаў, а другое – Першая Камунія нашых дзяцей і моладзі. Хваляванняў было вельмі шмат. Галоўнае, каб дзеці перажылі гэтае свята як вельмі асаблівае ў сваім жыцці, каб разам з бацькамі ўдзельнічалі ў Эўхарыстыі.

“Вот этот день” – загучаў радасны спеў дзяцей, якія ўрачыста рушылі ў працэсіі навокал касцёла разам з Ксяндзом–пробашчам, міністрантамі, катэхэтамі,  бацькамі і хроснымі.                    
Прыгатаваныя сэрцы…. урачыста прыгатаваны касцел…
Усё гэтае толькі больш дапамагала адчуць і перажыць свята. Падчас святой Імшы Ксёндз–пробашч Ігар Лашук заахвочваў бацькоў  дзяцей  і саміх дзяцей да супрацоўніцтва з ласкай Божай, каб гэтае свята не закончылася толькі сёння, але працягвалася ўсё жыццё. Каб як мага часцей прыступалі да Святой Камуніі і прымалі актыўны ўдзел у занятках рэлігіі. Таксама звярнуў увагу на тое, каб маліліся да Маці Божай Успамогі Хрысціянаў. Выпрашвалі шмат ласкаў для сваіх сем’яў, для будаўніцтва нашага новабудуючагася касцёла, а Марыя Успамога Хрысціянаў апекавалася кожным.
Падчас ахвяравання дароў, дзеці неслі кошык з хлебам,  які склалі перад алтаром. А пасля Эўхарыстычнай Ахвяры Ксендз–пробашч раздаў яго кожнаму дзіцяці, каб падзяліць яго у сваёй сям’і, як знак, праз які мы выражаем нашу шчырую волю несці радасць ад спаткання з Хрыстом да кожнага чалавека.

Пасля святой Імшы былі зробленыя фотаздымкі на памяць.

Падзяка Богу за Яго вялікую міласэрнасць!

Прапануем таксама вашай увазе: Фотаздымкі з урачыстасці.

 
© 2006-2017 Рымска-каталіцкая парафія Св. Яна Хрысціцеля ў г. Мінску
Банэр